20 красавiка 2024, Субота, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пачала выдаваць міжнародныя пасведчанні кіроўцы

20
Беларусь пачала выдаваць міжнародныя пасведчанні кіроўцы

Колькі каштуюць такія правы і як іх атрымаць?

З 2 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі пачала выдаваць міжнародныя пасведчанні кіроўцаў. Гэтую інфармацыю пацвердзілі "Аўтабізнэсу" ў экзаменацыйным аддзеле ДАІ Менска.

Нягледзячы на тое, што ў многіх краінах дзейнічае карантын, межы пакуль зачыненыя і людзям не да паездак, цікавасць да атрымання такіх "правоў" ёсць. "У першы дзень да нас звярнуліся 5 чалавек", – расказалі ў экзаменацыйным аддзеле ДАІ Мінска.

Аўтабізнэс даведаўся некаторыя нюансы атрымання новых "правоў": для якіх краінаў яны патрэбныя, колькі каштуюць, як атрымаць?

Для якіх краінаў патрэбныя міжнародныя "права"?

Нацыянальныя пасведчанні кіроўцы Беларусі сапраўдныя на тэрыторыі краінаў, якія падпісалі Венскую канвенцыю 1968 года "Аб дарожным руху". Але ёсць краіны, якія не ўдзельнічалі ў падпісанні гэтай канвенцыі (яны падпісалі Жэнеўскую канвенцыю 1949 года), і каб кіраваць аўтамабілем у гэтых краінах, патрэбныя міжнародныя кіроўчыя "правы".

У сутнасці, міжнароднае пасведчанне кіроўцы (International Driving Permit, IDP) з'яўляецца афіцыйным шматмоўным перакладам нацыянальнага пасведчання кіроўцы і ўжываецца толькі супольна з ім. Пра тое, што такія "правы" плануюць выдаваць у Беларусі, гаварылася яшчэ ў 2015 годзе, але ўвасабленне ў жыццё задоўжылася.

Краіны, якія далучыліся да Венскай канвенцыі 1968 года

ААЭ, Азербайджан, Арменія, Аўстрыя, Багамы, Бахрэйн, Балгарыя, Беларусь, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Бразілія, Венесуэла, В'етнам, Вугоршчына, Вялікая Брытанія, Гана, Гаяна, Гішпанія, Грэцыя, Грузія, Данія, Заір, Зімбабвэ, Ізраіль, Інданезія, Іран, Італія, Казахстан, Кіргізія, Коста-Рыка, Кот-д'Івуар, Куба, Кувейт, Латвія, Літва, Люксембург, Македонія, Малдова, Манака, Марока, Мексіка, Нарвегія, Нігер, Нідэрланды, Нямеччына, Пакістан, ПАР, Партугалія, Польшча, Рэспубліка Карэя, СССР, Расея, Румынія, Сан-Марына, Сейшэлы, Сенегал, Славакія, Славенія, Таджыкістан, Тайланд, Туркменістан, Узбекістан, Украіна, Уругвай, Філіпіны, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, ЦАР, Чэхія, Чылі, Швэйцарыя, Швэцыя, Эквадор, Эстонія, Югаславія.

Удзельнікі канвенцыі прызнаюць беларускія нацыянальныя пасведчанні кіроўцы без неабходнасці атрымліваць міжнародныя пасведчанні.

Краіны, якія падпісалі толькі Жэнеўскую канвенцыю аб дарожным руху 1949 года

Албанія, Алжыр, Андора, Аргенціна, Аўстралія, Бангладэш, Батсвана, Беліз, Бенін, Ватыкан, Венесуэла, Гаіці, Гамбія, Гватэмала, Гібралтар, Ганконг, Гішпанія, Грэнада, Дамініканская Рэспубліка, Егіпет, Заходняе Самоа, Індыя, Ірландыя, Ісландыя, Іярданія, Камбоджа, Канада, Кіпр, Кітай, Конга, Лаос, Лесота, Ліван, Маўрытанія, Мадагаскар, Малаві, Малайзія, Малі, Мальта, Намібія, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Новая Каледонія, Папуа – Новая Гвінея, Парагвай, Перу, Руанда, Сан-Люцыя, Свазіленд, Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны, Сінгапур, Сірыя, ЗША, Сьера-Леонэ, Тайвань, Танзанія, Тога, Трынідад і Табага, Туніс, Турцыя, Уганда, Фіджы, Французская Палінезія, Шры-Ланка, Ямайка, Японія.

У гэтых краінах беларусы могуць садзіцца за руль, толькі маючы міжнароднае пасведчанне кіроўцы. Гэта значыць, у гэтых краінах, скажам, можа не атрымацца ўзяць на пракат аўтамабіль без наяўнасці міжнароднага пасведчанне кіроўцы (хоць некаторыя кіроўцы кажуць, што ў іх гэта атрымлівалася, але гэта хутчэй пытанне да пракатных кампаніяў).

Пра такія краіны, як Ватыкан, Гана, Гішпанія, Інданезія, Коста-Рыка, Мексіка, Карэя, Тайланд, Чылі, Эквадор карэктней сказаць, што яны падпісалі, але не ратыфікавалі Венскую канвенцыю.

На які тэрмін выдаюць міжнародныя "правы"?

Міжнароднае пасведчанне кіроўцы выдаецца пры прад'яўленні нацыянальнага і прыдатнае на тэрмін яго дзеяння (п.15.8 Указа Прэзідэнта РБ №492 ад 30 снежня 2019 года). Акрамя таго, не варта забывацца: гэты дакумент з'яўляецца толькі дадаткам да асноўнага, таму сам не мае юрыдычнай сілы, у тым ліку за мяжой.

Якія дакументы патрэбныя для атрымання міжнародных "правоў"?

Пункт 15.8 Указа Прэзідэнта РБ №492 ад 30 снежня кажа, што для атрымання міжнароднага пасведчання кіроўцы неабходна прад'явіць наступныя дакументы:

заяву;

пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу, з адзнакай аб рэгістрацыі на месцы жыхарства;

адно каляровае фота 40x50 мм;

меддаведку;

пасведчанне кіроўцы;

квітанцыю аб аплаце.

З пакетам дакументаў неабходна звярнуцца ў экзаменацыйнае падраздзяленне ДАІ.

Колькі каштуе?

Пры атрыманні міжнароднага пасведчання кіроўцы трэба заплаціць:

2 базавыя велічыні за выдачу пасведчання кіроўцы (54 руб.);

3 рублі 24 капейкі за афармленне заявы і кампутарныя паслугі.

Разам – атрыманне "правоў" абыдзецца на 57 рублёў 24 капейкі

Як доўга робяць міжнародныя "правы"?

У адпаведнасці з указам №492 тэрмін вырабу міжнароднага пасведчання кіроўцы – 5 працоўных дзён з дня падачы заявы.

Першыя кіроўцы, якія "падаліся" на міжнародныя "правы", кажуць, што ўсё робіцца хутчэй, чым за 5 дзён. "Пашпарт і правы аддалі адразу, а на наступны дзень сказалі прыходзіць забіраць міжнародныя правы і меддаведку", – расказаў адзін з кіроўцаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках