25 красавiка 2024, Чацвер, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на выходных

Якім будзе надвор'е на выходных

Прагноз надвор'я па Беларусі на 4 - 6 красавіка.

4 красавіка надвор'е будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае са Скандынаўскага паўвострава. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'я. Месцамі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), піша Гідрамет.

Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3.. +3°С, максімальная ўдзень +7.. +13°С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.

5 красавіка надвор'е ў рэспубліцы ў асноўным будзе вызначаць антыцыклон, які перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы на поўдзень Беларусі. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў асобных раёнах на поўначы краіны невялікі кароткачасовы снег. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, удзень па ўсходзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы 0.. -6°С, удзень ад +5°С на ўсходзе да +13°С на захадзе.

6 красавіка захаваецца ўплыў антыцыклону, удзень з паўднёвага захаду Еўропы чакаецца паступленне цёплых паветраных мас. Чакаецца невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Вецер уначы слабы, удзень паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы -1.. -8°С, удзень +12.. +19°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках