20 красавiка 2024, Субота, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэдакцыя італійскай газеты La Stampa заяўляе пра ціск з боку Расеі

19
Рэдакцыя італійскай газеты La Stampa заяўляе пра ціск з боку Расеі
ФОТА: REUTERS

Выданне распавяло праўду пра так званую расейскую гуманітарную дапамогу.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», адпаведная заява размешчаная на сайце выдання.

Рэдакцыя італійскай газеты La Stampa выказала абурэнне з нагоды ціску на выданне пасля публікацыі матэрыялаў пра тое, што расейская гуманітарная дапамога Італіі была бескарыснай і надавалася паводле палітычных матываў.

Напрыклад, прадстаўнік расейскага Міністэрства абароны Ігар Канашэнкаў абвінаваціў выданне ў «брудных русафобскіх маніпуляцыях» і «перайманні метадычак антысавецкай прапаганды».

«Рэдакцыя нацыянальнай газеты La Stampa выказвае сваё абурэнне сур'ёзнымі нападкамі з боку Міністэрства абароны Расеі на газету і асабіста журналіста Якапа Якабоні. За апошнія дні калега апублікаваў шэраг артыкулаў, якія выклікаюць сумневы ў сапраўдных мэтах кантынгенту, які прыбыў з Расеі, каб дапамагчы Італіі ў надзвычайнай сітуацыі з каранавірусам. Сумневы журналіста ў шчырасці расейскай дапамогі падтрымліваюцца і палітычнымі крыніцамі, вайсковымі і выведвальнымі экспэртамі.

Цяперашняе запалохванне журналістаў з боку РФ яшчэ раз пацвярджае функцыянаванне інструментаў, з дапамогай якіх Расея кантралюе інфармацыю. І спроба экспарту гэтых метадаў за межы РФ, у Італію і Еўропу, непрымальная», - гаворыцца ў заяве.

Журналісты адзначаюць, што гэты выпадак можа стаць сур'ёзным прэцэдэнтам, калі застанецца без рэакцыі італійскага ўрада, і што Расея павінна папрасіць прабачэння за ціск на выданне.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках