19 красавiка 2024, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна патлумачыла, чаму ўвяла санкцыі супраць беларускіх уладаў

11
Украіна патлумачыла, чаму ўвяла санкцыі супраць беларускіх уладаў
Фота: Getty Images

Кіеў заявіў, што правы чалавека для яго з'яўляюцца прыярытэтам.

Міністэрства замежных спраў Украіны ў адказ на запыт «Радыё Свабода» аб матывах далучэння Украіны да санкцый ЕЗ супраць беларускіх уладаў заявіла, што вяршэнства закона і павага да правоў чалавека і асноўных свабод з'яўляюцца адным з ключавых прыярытэтаў супрацоўніцтва Украіны з ЕЗ у адпаведнасці з пагадненнем аб асацыяцыі.

«Згодна з артыкулам 7 Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з Еўрапейскім Звязам, бакі павінны паглыбляць дыялог і супрацоўніцтва і садзейнічаць паступоваму збліжэнню ў сферы замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі. Украіна паслядоўна прытрымліваецца заяваў ЕЗ у рамках міжнародных арганізацый аб правах чалавека і асноўных свабодах».

МЗС Украіны таксама дадало, што беларускі бок не звяртаўся з афіцыйным запытам да Украіны з нагоды санкцый.

«Трэба мець на ўвазе, што Беларусь паслядоўна галасуе ў рамках ААН і іншых міжнародных арганізацый супраць рэзалюцыяў аб захаванні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», - гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.

У той жа час МЗС Украіны дадало, што «цяперашні стан украінска-беларускіх стасункаў сведчыць аб іх сяброўскім і канструктыўным характары»:

«Абодва бакі зацікаўленыя ў прадаўжэнні гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, падтрыманні палітычнага дыялогу на ўсіх узроўнях і развіцці міжасобасных кантактаў».

Некалькі дзён таму на афіцыйным сайце Еўрапейскай Рады было абвешчана аб далучэнні да санкцый супраць беларускіх уладаў Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі і Албаніі, чальцоў Еўрапейскай зоны свабоднага гандлю - Ліхтэнштэйна і Нарвегіі, Босніі і Герцагавіны і Украіна.

Украіна падпісала пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам у 2014 годзе.

Якія санкцыі?

Еўрапейскія санкцыі, прадоўжаныя да 28 лютага 2021, уключаюць эмбарга на пастаўкі зброі і абсталявання, якія могуць выкарыстоўвацца ў Беларусі для рэпрэсій, замарожванне рахункаў і забарону на паездкі чатырох чалавек.

Першапачаткова ў спіс санкцый ЕЗ уваходзілі чатыры беларускія чыноўнікі - Уладзімір Навумаў, Віктар Шэйман, Юрый Сівакоў і Дзмітрый Паўлічэнка. Паводле інфармацыі ЕЗ, яны звязаныя са знікненнем апанентаў рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі ў 1999-2000 гадах.

Краіны, якія не ўваходзяць у ЕЗ, упершыню далучыліся да санкцый супраць Беларусі ў 2012 годзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках