28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель выйшла з двухтыднёвай самаізаляцыі

Ангела Мэркель выйшла з двухтыднёвай самаізаляцыі

Яна прадаўжае працу з офіса канцлера Нямеччыны.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пасля двухтыднёвай самаізаляцыі вярнулася да працы ў сваёй канцылярыі.

Пра гэта ў пятніцу абвясціў прэс-сакратар нямецкага ўраду Штэфан Зайберт, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Die Welt.

З ягоных слоў, у офісе федэральнага канцлера дзейнічаюць строгія правілы сацыяльнага дыстанцыявання, а перамовы з кіраўнікамі іншых урадаў Мэркель праводзіць праз тэлефон ці праз відэачат.

«Цяпер праца прадаўжаецца з офіса канцлера», - сказаў Зайберт.

Ангела Мэркель ізалявалася дома 22 сакавіка пасля таго, як даведалася, што яе лекар атрымаў станоўчы вынік тэсту на каранавірус.

Пасля гэтага Мэркель тройчы правяралі на COVID-19 і ўсе вынікі тэставання былі адмоўнымі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках