28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз можа падоўжыць тэрміны закрыцця межаў

1
Еўразвяз можа падоўжыць тэрміны закрыцця межаў

Абмежаванні могуць прадоўжыць дзейнічаць і пасля Вялікадня.

Дзяржавы-чальцы ЕЗ вядуць перамовы наконт падаўжэння закрыцця межаў пасля Велікодных святаў у сувязі з тым, што каранавірус і далей распаўсюджваецца па свеце. Пра гэта паведаміла прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, піша "Люстэрка тыдня. Украіна" са спасылкай на Reuters.

"Ездзіць без паважных прычынаў у Еўропу ў такой сітуацыі – не найлепшая ідэя. Таксама гэтае мерапрыемства было накіраванае на тое, каб людзі з трэціх краінаў не прыязджалі лячыцца ў ЕЗ, у той час як сістэма аховы здароўя працуе на мяжы магчымасцяў", – патлумачыла фон дэр Ляен.

Прэзідэнтка Еўракамісіі адзначыла, што ўсе чальцы альянсу правільна ўспрынялі пастанову пра спыненне "неабавязковых" паездак у ЕЗ грамадзянаў трэціх краінаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках