23 красавiка 2024, aўторак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу журналіста Сяргея Сацука перадалі ў Следчы камітэт

11
Справу журналіста Сяргея Сацука перадалі ў Следчы камітэт
СЯРГЕЙ САЦУК

Напярэдадні Еўрапарламент заклікаў неадкладна вызваліць галоўнага рэдактара «Ежедневника».

Крымінальная справа галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука перададзеная ў Следчы камітэт, паведамляюць naviny.by.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Юрый Кардымон, пасля ацэнкі матэрыялаў справы СК прыме пастанову аб выстаўленні абвінавачвання.

Сяргея Сацука затрымалі прадстаўнікі ДФР КДК 25 сакавіка пад Менскам пад 16.00, калі ён з жонкай прыехаў у будаўнічую краму.

Пазней стала вядома, што ў дачыненні да Сацука распачата справа паводле ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару паўторна, альбо шляхам вымагальніцтва, альбо групай асоб з папярэдняй змовай, альбо ў вялікай суме).

Пасля допыту ў ДФР журналіста змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна.

Напярэдадні ў рэдакцыі адбыўся ператрус. Супрацоўнікі ДФР канфіскавалі дакументацыю.

Цяпер журналіст знаходзіцца ў менскім СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

Родныя і калегі Сацука звязваюць затрыманне з яго прафесійнай дзейнасцю. Напярэдадні «Еўрарадыё» апублікавала ліст, які Сяргей Сацук прасіў апублікаваць у выпадку свайго затрымання.

Камітэт дзяржкантролю па-ранейшаму адмаўляецца ад каментароў паводле справы.

Дэлегацыя Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю заклікала неадкладна вызваліць рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках