Паўночная Македонія стала 30-м чальцом NАТО
3- 3.04.2020, 10:50
- 6,730
Прыняццю краіны ў альянс папярэднічаў доўгі працэс, які ўключаў змену яе назвы.
Міністры замежных спраў NАТО ў чацвер віталі Паўночную Македонію як новага чальца альянсу, паклаўшы канец доўгаму працэсу, які уключаў змену назвы краіны, паведамляе «Голас Амерыкі».
«Мы вітаем Паўночную Македонію ў якасці 30-га чальца NАТО», - заявілі міністры пасля відэаканферэнцыі, у якой міністр замежных спраў Паўночнай Македоніі стаў паўнапраўным удзельнікам.
Паўночная Македонія ўзняла свой сцяг над штаб-кватэрай NАТО ў Бэльгіі раней на гэтым тыдні.
Чальцы NАТО падпісалі дамоўленасць аб уступленні краіны ў альянс пасля таго, як была развязаная даўняя спрэчка з Грэцыяй аб яе назве. Македонія стала называцца Паўночнай Македоніяй.