29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША, Еўразвяз, Брытанія і Украіна заблакавалі расейскі праект рэзалюцыі ААН аб скасаванні санкцый на час пандэміі

24
ЗША, Еўразвяз, Брытанія і Украіна заблакавалі расейскі праект рэзалюцыі ААН аб скасаванні санкцый на час пандэміі

Расейскі праект падтрымалі чатыры краіны.

Генеральная асамблея ААН 2 красавіка прыняла рэзалюцыю, у якой заклікала да «міжнароднага супрацоўніцтва» ў барацьбе з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі. Тэкст адлюстроўвае агульную заклапочанасць распаўсюджваннем COVID-19, паведамляе svaboda.org.

Рэзалюцыя заклікае генеральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша ўзначаліць мабілізацыю і каардынацыю глабальнага рэагавання на пандэмію.

Праект дакумента прадставілі Швайцарыя, Інданезія, Сінгапур, Нарвэгія, Ліхтэнштэйн і Гана, ён быў прыняты кансэнсусам 193 краін-чальцоў.

Яшчэ адзін праект рэзалюцыі, прадстаўлены Расеяй, таксама спасылаўся на неабходнасць салідарнасці перад праблемамі COVID-19, але ў ім былі пункты аб агульным скасаванні міжнародных санкцый.

Расейскі праект падтрымалі чатыры краіны: Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Куба, Нікарагуа і Венесуэла. Але Еўразвяз, Вялікабрытанія, ЗША і Украіна заблакавалі праект.

«Украіна першай з дзяржаў-чальцоў ААН прыпыніла працэдуру змаўчання [працэдура ўхвалення дакумента без галасавання, калі мяркуецца, што той, хто прамаўчаў, згодны. - Рэд.] да ініцыяванага Расеяй праекту рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН «Дэкларацыя салідарнасці Арганізацыі Аб'яднаных Нацый перад выклікамі, створанымі каранавірусам-2019 (COVID-19)», - паведаміў 2 красавіка міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. - Таму працэдура змаўчання перарываецца. Расейская рэзалюцыя не будзе прынятая. Мы працягнем блакаваць намаганні Расеі ў скасаванні рэжыму санкцый».

Практычна адначасова з прыняццем дакумента колькасць выпадкаў COVID-19 у свеце перавысіла 1 мільён. Раніцай 3 красавіка колькасць загінулых перавысіла 53 тысячы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках