Экс-кіраўнік Ferrari працуе кіроўцам хуткай дапамогі
9- 22.04.2020, 19:01
- 26,306
Былы кіраўнік каманды Формулы-1 Маўрыцыа Арывабене змяніў сферу дзейнасці.
Былы кіраўнік каманды Формулы-1 Scuderia Ferrari Маўрыцыа Арывабене змяніў сферу дзейнасці і стаў кіроўцам хуткай дапамогі. Такім чынам ён наважыў дапамагчы медыцынскім службам Італіі падчас пандэміі каранавіруса, піша korrespondent.net са спасылкай на Euro Weekly News.
63-гадовы Арывабене не афішаваў сваю дапамогу.
«Арывабене нікому не распавядаў, але пасля ўспышкі каранавіруса ў краіне ён стаў кіроўцам транспартнага сродку, які дастаўляе хворых у клініку. Адным словам, ён стаў кіроўцам!», - распавяла крыніца журналістам.
Маўрыцыа Арывабене займаў сваю пасаду ў камандзе з 2014 да 2019 года.
Таксама выданне адзначае, што кіраўнік аўтагоначнага падраздзялення Pirelli Марыё Ізола працуе фельчарам-добраахвотнікам у Мілане.