28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Андрэй Скуратовіч, які вяртаў да жыцьця забытыя беларускія фільмы

8
Памёр Андрэй Скуратовіч, які вяртаў да жыцьця забытыя беларускія фільмы
Андрэй Скуратовіч
архіўнае фота: «Радыё Свабода»

Андрэй Скуратовіч памёр на 50-м годзе жыцьця.

2 красавіка на 50-м годзе жыцьця памёр энтузіяст і каардынатар у справе вяртаньня старых беларускіх фільмаў з Расеі Андрэй Скуратовіч, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра Андрэя Скуратовіча ўспамінае ягоны сябра Мікола Раманоўскі:

«Андрэй Скуратовіч быў чалавек незвычайнай сілы духу і шырыні сэрца.

Пасьля аварыі ён шмат гадоў правёў амаль у поўнай нерухомасьці. Але зрабіў за гэты час для культуры і гісторыі Беларусі столькі, колькі ня кожны здаровы.

Гадоў дзесяць ці больш таму ён пачаў шукаць і выкупляць з Расеі, зь фільмасховішча ў Белых Стаўбах, беларускія фільмы, якіх у Беларусі не засталося.

Лежачы ў сябе ў кватэры, ён арганізаваў і стварэньне лічбавых копій, і іх рэстаўрацыю. Сярод іншага, яму ўдалося знайсьці не адзін фільм, зьняты па сцэнарах Уладзімера Караткевіча.

Грошы на гэта зьбіраў спачатку па сябрах і знаёмых, потым публічна, праз інтэрнэт. Ён адшукаў, залічбаваў і выклаў у сеціва мноства ўнікальных аматарскіх кіна-, фота-, аўдыёматэрыялаў. Сёе-тое знаходзіў нават за акіянам.

Гэта быў асяродак і матор нябачнай грамады, раскіданай па цэлым сьвеце».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках