29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі футбаліст Навумаў: У Віцебску жах што дзеецца

4
Беларускі футбаліст Навумаў: У Віцебску жах што дзеецца
МІКІТА НАВУМАЎ

Экс-гулец «Віцебску» распавёў пра становішча ў горадзе ў сувязі з каранавірусам.

Абаронца «Жэтысу», экс-гулец «Віцебску» Мікіта Навумаў у інтэрв'ю Tribuna.com распавёў пра становішча ў горадзе ў сувязі з сітуацыяй з каранавірусам.

- Як увогуле абстаноўка ў горадзе Талдыкарган?

- У параўнанні, напрыклад, з тым, што дзеецца ў маім родным Віцебску, тут сітуацыя лепшая. У Віцебску наогул цяпер бяда. З неафіцыйных крыніц паступае інфармацыя, што там жах што дзеецца. Проста ніхто публічна гэта не выдае. А ў Талдыкаргане ўжо даўно прынялі правільныя захады. Больш за два тыдні сітуацыя такая: з горада выязджаць нельга, без масак у грамадскіх месцах з'яўляцца непажадана. Больш за тое, нават у краму не зойдзеш, калi ты без маскі.

Мы неяк паехалі ў краму з брамнікам каманды, а ён не ўзяў з сабой маску. Ехалі, смяяліся ў машыне. Прыехалі, ён кажа: «Ну, а цяпер пасмяемся». У сэнсе? Заходзім у краму, і так як ён быў без маскі, яго адразу ж папрасілі пакінуць памяшканне. То бок усюды стаяць людзі, якія кантралююць выкананне ўсіх указанняў. Па горадзе ходзяць людзі ў камуфляжы і апрацоўваюць вуліцы, розныя аб'екты. Ездзіць машына і палівае дэзінфікуючым сродкам дарогі. Тут такая абстаноўка, - сказаў Навумаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках