20 красавiка 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў адказаў на планы Румаса

35
Пяскоў адказаў на планы Румаса
ФОТА: GETTY IMAGES

Менск не зможа закупіць у Масквы нафту па $4 за барэль без рынкавай прапановы.

Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў рэдка рэагуе на выказванні замежных палітыкаў. Але заява прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса сталася асаблівым выпадкам.

З раніцы старшыня Савета міністраў парадаваў суайчыннікаў паведамленнем, што ў красавіку краіна збіраецца набыць 2 мільёны тон расейскай нафты па 4 даляры за барэль. А ўжо ўдзень Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў гэтыя планы (цытуецца па ТАСС):

- Гэта пытанне кан'юнктуры рынкавай. Мы заўсёды кажам пра рынкавую кан'юнктуру. Калі будуць такія часы, калі будуць прапановы такімі коштамі, значыць, можна будзе закупіць, але калі такіх часоў рынкавых не наступіць і нават калі наступяць, але будзе адсутнічаць прапанова, тады закупіць не атрымаецца. Гэта абсалютна рынкавая кан'юнктура.

Намёк відавочны: мы яшчэ паглядзім - прадаваць беларусам нашу нафтачку танна ці не, піша «Салідарнасць».

Тым часам кошт расейскай нафты Urals 1 красавіка апусціўся да 10,54 даляра за барэль. Але гэта ў Паўночна-Заходняй Еўропе. Для Беларусі з улікам меншых транспартных выдаткаў Urals сапраўды можа каштаваць блізу 4 даляраў за барэль. Аднак само агучванне гэтага кошту, відавочна, так нервуе Крэмль, што Пяскоў у схаванай форме выказаў незадаволенасць гаварлівасцю Румаса.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках