19 красавiка 2024, Пятніца, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Качанава пра сітуацыю з COVID-19: Прымаць экстраныя захады патрэбы няма

126
Качанава пра сітуацыю з COVID-19: Прымаць экстраныя захады патрэбы няма
ФОТА: TUT.BY

«Палатачніца» выказалася супраць увядзення карантыну.

Спікерка «савету рэспублікі» Наталля Качанава заявіла, што сёння ў Беларусі няма прычын прымаць экстраныя захады.

«Калі браць адсоткавая прапорцыя і лічбы, якія ёсць у нас, у захворванні каранавірусам і іншымі інфекцыйнымі хваробамі, то яны сёння дазваляюць нам працаваць, і працаваць нармальна ў краіне. І экстраныя захады прымаць, я думаю, пакуль няма патрэбы», - сказала яна ў праграме «Гутарка ў Лукашэнкі» на тэлеканале «Беларусь 1» 31 сакавіка, паведамляюць naviny.by.

«Што да тых захадаў, якія ўжо сёння зробленыя, то яны робяцца адэкватна сітуацыі, якая складваецца ў нашай краіне, гэта перш за ўсё», - заявіла Качанава.

«Спяшацца не трэба, можна ж было сёння ўсё закрыць, і далей што? А як жыць, а як жыць людзям? Людзям трэба харчавацца, людзі павінны працаваць, людзі павінны вучыцца», - сказала чыноўніца.

Тым часам лекары з Віцебска паведамляюць аб крытычнай сітуацыі з хворымі цяжкімі формамі пнеўманіі: шпіталі перапоўненыя, людзей кладуць у калідорах, тэсты на каранавірус не праводзяцца, апаратаў ШВЛ не стае. Са звестак з незалежных крыніц, у Віцебску каранавірусам захварэлі блізу 1000 чалавек, 22 чалавекі памерлі.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі перастала публікаваць канкрэтную колькасць хворых COVID-19.

Напісаць каментар 126

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках