24 красавiка 2024, Серада, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя дапаможа Украіне вырабляць зброю

7
Турцыя дапаможа Украіне вырабляць зброю

Кіеў і Анкара прапрацоўваюць планы для вырабу ўдарных беспілотных комплексаў.

Пра гэта паведамляе ўкраінскае Міністэрства абароны.

«Мы маем такія планы, і Турцыя ахвочая працаваць з намі ў гэтым пытанні. Беспілотнікі - вельмі перспектыўная зброя, яны надзвычай дзейсныя. Цяпер Турцыя даводзіць гэта ў сваіх баявых дзеяннях», - сказаў тагачасны кіраўнік украінскага вайсковага міністэрства Андрэй Загараднюк, які пакінуў сваю пасаду пры змене ўрада 4 сакавіка.

Як нагадвае кансультацыйнае агенцтва Defense Express, да цяперашняга часу Кіеў атрымаў ад Турцыі шэсць аперацыйна-тактычных шматцэлевых беспілотнікаў Bayraktar TB2 вырабу турэцкай кампаніі Baykar Machine, а ў канцы 2019 года ўкраінскія спецыялісты закончылі падрыхтоўку да эксплуатацыі і тэхнічнага абслугоўвання адпаведнай тэхнікі.

Агенцтва адзначае, што Bayraktar TB2 актыўна і паспяхова ўжываецца ў аперацыі «Вясновы шчыт», якая праводзіцца Турцыяй у Сірыі, дзе робат выкарыстоўваецца не толькі як выведнік і наводнік высокадакладнага ўзбраення, але і для удараў, «з высокай эфектыўнасцю знішчаючы вайсковую тэхніку рэжыму Асада з дапамогай лёгкіх кіраваных боепрыпасаў MAM-L».

У сакавіку заходнія выданні і агенцтвы навін, сярод якіх Forbes і Bloomberg, напісалі, што ўжыванне Турцыяй беспілотнікаў у Сірыі прадэманстравала перавагу першай у адпаведных тэхналогіях перад Расеяй, якая падтрымлівае сірыйскія ўрадавыя сілы.

У тым жа месяцы агенцтва Anadolu на сваёй Twitter-старонцы са спасылкай на Мінабароны Турцыі паведаміла, што краіна за дзень у рамках аперацыі «Вясновы шчыт» знішчыла ў Сірыі шэсць танкаў, пяць самаходных артылерыйскіх установак і два комплексы СПА сірыйскага войска.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках