19 красавiка 2024, Пятніца, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ выдзяляе 37 млрд еўраў у адказ на пандэмію каронавіруса

6
ЕЗ выдзяляе 37 млрд еўраў у адказ на пандэмію каронавіруса

Сродкі пойдуць на падтрымку сістэм аховы здароўя, малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

Рада ЕЗ у панядзелак, 30 сакавіка, зацвердзіла заканадаўчы акт, які падаў дзяржавам-сябрам супольнасці доступ да 37 млрд еўраў у рамках інвестыцыйнай ініцыятывы ў адказ на пандэмію каранавіруса. Сродкі павінны пайсці на падтрымку нацыянальных сістэм аховы здароўя, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, кароткатэрміновых схем занятасці і ініцыятыў на мясцовым узроўні, паведамляе DW.

З агульнай сумы 8 млрд еўраў пералічаныя са структурных фондаў ЕЗ - гэта сродкі, якія не былі выдаткаваныя ў 2019 годзе. Яшчэ 29 млрд еўраў будуць выплачаныя датэрмінова са сродкаў, паступленне якіх запланавана сёлета.

Фінансаванне даступна прамінулай датай - з 1 лютага 2020 года, яно прызначанае на пакрыццё расходаў, «ужо панесеных у выніку намаганняў у выратаванні жыццяў і абароне грамадзян».

Брусэль пашырыў дзеянне Фонду салідарнасці ЕЗ

Іншым заканадаўчым актам Рада распаўсюдзіла дзеянне Фонду салідарнасці ЕЗ на надзвычайныя сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя, раней ён прызначаўся толькі на выпадак стыхійных бедстваў. Гэтая мера закліканая дапамагчы задаволіць «надзённыя патрэбы людзей на перыяд пандэміі каранавіруса».

Прэм'ер Італіі папярэдзіў Еўразвяз

Раней прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ папярэдзіў, што ЕЗ пазбавіцца свайго прызначэння, калі не здолее выпрацаваць сур'ёзны адказ на пандэмію каранавіруса і на звязаны з ёй крызіс. Кіраўнік італьянскага Кабінета міністраў меў на ўвазе неабходнасць правядзення першай у гісторыі ЕЗ эмісіі агульнаеўрапейскіх бондаў для прыцягнення запазычанняў з мэтай стымулявання эканомікі і падтрымкі найбольш пацярпелых краін Еўразвязу. На іх выпуску настойваюць Італія і Гішпанія, што больш за іншых пацярпелі ад каранавіруса.

У ходзе шасцігадзіннай відэаканферэнцыі 26 сакавіка лідары 27 краін-сябраў Еўразвязу не змаглі выпрацаваць адзінай пазіцыі ў гэтым пытанні і ў выніку далі міністрам фінансаў даручэнне на працягу двух тыдняў сфармуляваць падыход, які будзе прымальным для Рыма і Мадрыда.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках