28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт расейскай нафты апусціўся да мінімуму 1999 года

30
Кошт расейскай нафты апусціўся да мінімуму 1999 года

Бараль Urals каштуе $ 16,2.

Патанненне паўночнаморскага эталону нафты Brent прывяло да таго, што кошт расейскай сумесі Urals у Паўночна-Заходняй Еўропе (ПЗЕ) у мінулую пятніцу знізіўся ў абсалютным вылічэнні да 16,2 даляра за бараль (порт Ратэрдам), што стала найменшым узроўнем з чэрвеня 1999 года. Пра гэта паведамляе коштавае агенцтва Argus.

Кошт на марскія партыі Urals зноў знізіўся на фоне інфармацыі пра павелічэнне адгрузак гатункаў з расейскіх партоў у красавіку амаль на 13% адносна сакавіка, да 2,11 млн бараляў за дзень (8,78 млн тонаў). Рост паставак чакаецца ў сувязі з пачаткам сезону рамонтаў на НПЗ Расеі, а таксама заканчэннем дзеяння ўгоды АПЕК+. Фактычныя адгрузкі могуць перавысіць запланаваны аб'ём паставак, паколькі многія расейскія вытворцы пакуль не змаглі дамовіцца з Беларуссю пра аднаўленне адгрузак у красавіку. Некаторыя пастаўшчыкі маглі ўлічыць сітуацыю, якая склалася, і загадзя перанакіраваць аб'ёмы ў марскія парты, мяркуюць удзельнікі рынку.

Трэйдары таксама не выключаюць даволі доўгага перыяду захавання нізкіх коштаў нафты праз скарачэнне нафтаперапрацоўкі. Попыт на многія нафтапрадукты ў свеце рэзка скараціўся з прычыны значнага зніжэння сусветнай эканамічнай актыўнасці праз пандэмію каранавірусу. Заканчэнне тэрміну дзеяння ўгоды АПЕК+ толькі пагоршыла сітуацыю і прывядзе да павелічэння прапановы сыравіны на сусветным рынку, мяркуюць удзельнікі рынку.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках