28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туркменістан судзіцца з Беларуссю праз нерэнтабельны калійны завод

42
Туркменістан судзіцца з Беларуссю праз нерэнтабельны калійны завод
ФОТА: BMCI.BY

«Туркменхімія» і генеральны выканаўца «Белгархімпрам» сур’ёзна пасварыліся.

Больш за год таму Беларусь і Туркменістан падалі сустрэчныя пазовы ў Арбітражны інстытут Гандлёвай палаты Стакгольма праз спрэчку вакол будаўніцтва Гарлыцскага горна-ўзбагачальнага камбіната (ГУК) для вытворчасці калійных угнаенняў. Як атрымалася высветліць tut.by, стораны дагэтуль не ўрэгулявалі сітуацыю.

Калійны камбінат у пасёлку Гарлык, будаўніцтва якога каштавала 1 млрд даляраў, запусцілі правадыры дзвюх краін у сакавіку 2017 года. Праз год заказчык праекта канцэрн «Туркменхімія» і генеральны выканаўца «Белгархімпрам» сур’ёзна пасварыліся. Улады Туркменістана абвінавачвалі Беларусь у зрыве тэрмінаў будаўніцтва, Менск папракнуў у зрыве тэрмінаў платы за ўжо выкананыя працы. У выніку справа дайшла да высвятлення дачыненняў у судзе.

У верасні 2019 года Аляксандр Лукашэнка загадаў развязаць праблему Гарлыцскага ГУК новаму амбасадару Беларусі ў Туркменістане Вячаславу Бяскостаму. «Гэта ж не справа, што мы з прыязным народам пачынаем у судах ладзіць разборы», - сказаў ён.

У кастрычніку 2019 года правадыры Беларусі і Туркменістана Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў сустрэліся ў Ашхабадзе і дамовіліся аднавіць рух наперад, нягледзячы на былое непаразуменне. Кіраўнікам міжурадавай камісіі даручылі выпрацаваць шляхі развязання назапашаных праблем і да канца 2019 года паведаміць Лукашэнку і Бердымухамедаву.

З тых часоў вакол праекта быў інфармацыйны вакуум. 12 сакавіка 2020 года яго перапыніў Гурбангулы Бердымухамедаў, які наведаўся ў Гарлык. Лукашэнка выказаў вялікае незадавальненне станам і нерэнтабельнасцю працы ГУКа, усклаўшы ўсю віну за гэта на «Белгархімпрам». Строгая вымова з апошнім папярэджаннем пры гэтым была абвешчаная кіраўіку дзяржканцэрна «Туркменхімія» Ныязлы Ныязлыеву. Бердымухамедаў запатрабаваў выправіць сітуацыю, вывесці прадпрыемства на зададзеную магутнасць і, як піша дзяржінфармагенцтва ТДХ, «даў выразныя арыентыры па арганізацыі пісьменнага кіравання комплексам».

Цікава, што на гэтым фоне Гарлыцскі ГУК павялічвае выпуск нярудных будматэрыялаў. Розныя тыпы перапрацаванага камення, друзу, жвіру і мытага пяску рэгулярна адгружаюцца на аб'екты будаўніцтва рознага прызначэння, паведамляе «Бізнэс Туркменістана».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках