29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі лекар распавёў пра нетыповыя сімптомы каронавіруса

7
Літоўскі лекар распавёў пра нетыповыя сімптомы каронавіруса
АРВІДАС АМБРАЗАЙЦІС

Нават у спецыялістаў гэты вірус выклікае нямала пытанняў.

Літоўскі лекар, інфекталогіі Арвідас Амброзайціс запэўнівае, што каронавірус можна вызначыць па некаторых нетыповых сімптомах, але нават у спецыялістаў гэты вірус выклікае нямала пытанняў.

Delfi.lt прафесар распавёў пра ўсе тыповыя і нетыповыя сімптомы каронавіруса, пра магчымыя наступствы гэтай хваробы, пра розніцу паміж грыпам і каронавірусам. Амбразайціс распавёў, ці небяспечна цяпер шпацыраваць і займацца спортам на вуліцы.

- Чаму мы чуем пра выпадкі з нетыповымі сімптомамі і ці можна называць гэта тыповымі або нетыповымі сімптомамі?

- Гэтыя сімптомы, скаргі (праблемы з нюхам і дотыкам), паказваюць, што гэты вірус можа ўразіць і нервовыя клеткі. Гэта ўжо такая інфармацыя, якая выклікае непакой, паводле наяўных звестак, у Паўночнай Карэі ў 30% пацыентаў з лёгкай формай былі праблемы з нюхам. Як гэта можна растлумачыць?

Мяркуюць, што вірус трапляе праз слізістую і нос, а гэтыя органы знаходзяцца перад мозгам, далей ён можа патрапіць у прадаўгаваты мозг, ёсць нават гіпотэза, што калі ён туды трапляе, а гэты мозг як раз адказвае за жыццёва-важныя функцыі, напрыклад, дыханне, то, магчыма, таму людзі паміраюць так хутка, асабліва людзі з групы рызыкі, я маю на ўвазе дыхальную недастатковасць, бо пашкоджваецца цэнтр у мозгу, які адказвае за дыханне.

- Калі сімптомы лёгкія, ці можа быць так, што асаблівай шкоды не будзе?

- Пакуль мы не маем такіх звестак, што пасля лёгкай або сярэдняй ступені цяжкасці хваробы, калі шпіталізацыя не патрэбна, не застаюцца нейкія наступствы. Мы ведаем, што ў тых, хто перахварэў цяжкай формай, каго падключалі да апарата ШВЛ, развіваецца фіброз лёгкіх. Гэта ўтварэнне палосак злучальнай тканкі на лёгкіх, рубцы на ўсё жыццё, гэта значыць, што лёгкія не могуць у поўнай меры выконваць свае функцыі, бо частка тканкі замяняецца шнарамі, альвеол не застаецца. Яшчэ цікава, што я заўважыў у літаратуры, некаторыя людзі, якія перахварэлі лёгкай або бессімптомнай формай, адчуваюць толькі праблемы з нюхам. Гэта адзін з сімптомаў, які дазваляе дыягнаставаць лёгкую форму інфекцыі.

- Ці можа чалавек сам адрозніць грып ад каронавіруса?

- З досведу мы ведаем, што падчас грыпу бывае не толькі кашаль і боль у горле, але і выдзяленні, насмарк, але што тычыцца каронавіруса, для яго насмарк не характэрны, мокры кашаль і дыхальная недастатковасць, нязначнае павышэнне тэмпературы, а падчас грыпу тэмпература бывае высокая.

Таксама чалавек адчувае моцную слабасць, радзей бываюць праблемы з дыханнем, але трэба сказаць, што па сімптомах складана адрозніць грып ад каронавіруса. Трэба рабіць аналіз, сімптомаў недастаткова.

- Калі пачаўся кашаль, адчуваецца стомленасць, ламота ў костках, парушэнні нюху, страта адчування смаку - трэба правярацца?

- Паколькі ў Літве сталі рэгістраваць больш мясцовых выпадкаў захворвання, думаю, усіх, у каго тэмпература, боль у горле, кашаль, боль у цягліцах, праблемы з нюхам, трэба правяраць і на грып і на каронавірус. Усё роўна ці быў чалавек за мяжой, ці быў кантакт, думаю, гэта будуць рабіць.

- Многія людзі, якія раней займаліся спортам, цяпер не могуць гэтага рабіць у залах. Ці можна бегаць на вуліцы?

- Я думаю, што бег на вуліцы не небяспечны, калі побач няма людзей, маска ў такім выпадку сапраўды не патрэбная.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках