20 красавiка 2024, Субота, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбаліст «Шахцёра»: На шчасце, беларусы не ўспрымаюць сур'ёзна словы Лукашэнкі

3
Футбаліст «Шахцёра»: На шчасце, беларусы не ўспрымаюць сур'ёзна словы Лукашэнкі
ДАРКА БАДУЛ
ФОТА: ФК ШАХЦЁР

І без захадаў урада значна менш беларусаў на дварэ, чым звычайна.

Аўстрыйскі нападніксалігорскага «Шахцёра» Дарка Бадул падзяліўся меркаваннем аб пандэміі каранавіруса і пра шок, які зведаў, даведаўшыся, што чэмпіянат Беларусі ўсё ж стартуе, піша «Прессбол».

- Калі мы даведаліся, што ліга стартуе, гэта быў цяжкі ўдар. Гэта быў шок. Мы, гульцы і звычайныя людзі, хто сочаць за навінамі, ведаем, што дзеецца ў Еўропе. Але мы не можам нічога змяніць.

Тое, што Лукашэнка публічна заявіў, што «каранавірус - гэта псіхоз», што «цывілізаваны свет дурны», так яму падабаецца гуляць у біг-боса. Але людзі, на шчасце, не ўспрымаюць гэтыя заявы сур'ёзна. Там і без захадаў урада значна менш людзей на дварэ, чым звычайна. Паджылых я наогул не бачу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках