23 красавiка 2024, aўторак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Tribuna.com: Мы настойваем на тым, што чэмпіянаты Беларусі павінны быць прыпыненыя

Кіраўнік Tribuna.com: Мы настойваем на тым, што чэмпіянаты Беларусі павінны быць прыпыненыя
ФОТА: АБФФ

Беларускія ўлады ўсяляк спрабуюць пераменшыць значнасць праблемы каронавіруса.

Кіраўнік беларускі і ўкраінскай версіі Tribuna.com Максім Бярэзінскі падзяліўся меркаваннем пра тое, што ў Беларусі не ўведзены каранцін і не спынены чэмпіянат Беларусі.

«Стаўленне да каронавірусу ў цэлым усё яшчэ даволі легкадумнае. Гэта збольшага звязана з тым, што афіцыйныя ўлады яшчэ не зачынілі межы, школы, універсітэты і ўсяляк спрабуюць пераменшыць значнасць праблемы.

Многія людзі працягваюць хадзіць на футбол і вельмі актыўна выступаюць супраць ідэі спынення турніру. Са свайго боку, як сродку масавай інфармацыі, мы настойваем на тым, што неабходнай мерай цяпер з'яўляецца прыпыненне чэмпіянатаў. Рызыка, якой мы падвяргаем людзей, цяпер не апраўданая», - сказаў Бярэзінскі ў інтэрв'ю The New York Times.

Нагадаем, раней рэдакцыя Charter97.org заклікала беларускія спартыўныя федэрацыі спыніць спаборніцтвы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках