18 красавiка 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі прафесар падаў новыя звесткі пра каронавірус

10
Літоўскі прафесар падаў новыя звесткі пра каронавірус
ВІТАЎТАС КАСЮЛЯВІЧУС
Фото: © DELFI / Domantas Pipas

Які інкубацыйны перыяд, на працягу колькіх дзён можна заразіцца.

Сямейны лекар Сантарышкскай клінікі, прафесар Віленскага ўніверсітэта Вітаўтас Касюлявічус падзяліўся новымі звесткамі пра каронавірус (COVID-19). Ён абапіраецца на звесткі, сабраныя на серверы medrxiv.com.

Запіс прафесара апублікаваў сайт delfi.lt:

«Заразіцца COVID-19 можна за два-тры дні да з'яўлення сімптомаў. Магчыма, 44% пацыентаў заражаюцца менавіта ў гэты перыяд.

Інкубацыйны перыяд хваробы - 5,2 дня (гэта ўжо вядома). Вірус можа вылучацца 21 дзень (гэта пацвердзілі падчас назіранняў), але магчымасць заразіцца значна зніжаецца праз 7 дзён пасля з'яўлення сімптомаў», - піша прафесар.

Сямейны лекар валодае важнай інфармацыяй для пацыентаў - людзей, якія заразіліся каронавірусам.

«Гэта вельмі важныя звесткі. Калі ў вас быў кантакт (паводле новых звестак, пра гэты кантакт вы можаце і не ведаць), у першыя два-тры дні вы не можаце заразіць іншых, але пазней, нават калі вы самі не захварэеце, вы можаце заразіць іншых, - пісаў прафесар. - Асабліва небяспечны такі чалавек для іншых людзей за 2-3 да з'яўлення сімптомаў і потым тыдзень пасля іх з'яўлення (гэта кашаль, боль у горле, тэмпература, болі ў цягліцах і слабасць).

Праз тыдзень верагоднасць заражэння іншых зніжаецца, але ўсё ж застаецца на працягу 21 дня з моманту з'яўлення сімптомаў».

У прафесара спыталі, можа варта падаўжаць рэжым самаізаляцыі да 21 дня, а лекараў правяраць не раз на тыдзень, а кожных 5 дзён?

Касюлявічус адказаў: «Для самаізаляцыі, калі чалавек не захварэў, дастаткова 14 дзён, потым будзе нават досыць і 7 дзён, бо сярэдні інкубацыйны перыяд 5 дзён. Калі захворваеш, тады ты можаш быць крыніцай заражэння 21 дзень. Праверка кожныя 5 дзён лагічная».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках