29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускіх стадыёнах заўзятараў будуць правяраць не лекары, а супрацоўнікі міліцыі

24
На беларускіх стадыёнах заўзятараў будуць правяраць не лекары, а супрацоўнікі міліцыі

Пакуль у свеце пераносяць спартовыя чэмпіянаты, у Беларусі заклікаюць ісці на матчы.

19 сакавіка матчам «Энэргетык БДУ» – БАТЭ стартуе 30-ы чэмпіянат Беларусі ў футболе. У той час як у краінах-суседках спыняюць спартовыя першынствы ў сувязі з каранавірусам, беларускіх заўзятараў заклікаюць ісці на стадыёны, паведамляе «Радыё Свабода».

Старшыня Беларускай федэрацыі футболу Уладзімір Базанаў запэўніў, што турбавацца з нагоды пандэміі каранавірусу няма ніякіх падставаў.

«Яшчэ да матчу за Суперкубак Беларусі і чвэрцьфіналаў Кубка краіны мы размесцілі на сваім сайце метадычныя рэкамендацыі для прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння новай каранавіруснай інфекцыі. Што тычыцца саміх стадыёнаў, ніякага спецыяльнага кантролю на ўваходах не плануецца», – адзначыў Базанаў.

Чэмпіянат Беларусі ў футболе – адзіны ў Еўропе футбольны турнір, які не быў спынены. Каранавірус стаў прычынай пераносу чэмпіянату Еўропы ў футболе ў 2020 годзе. Адклалі і тэрміны матчаў плэй-оф Лігі нацый, у якіх планаваўся ўдзел беларусаў.

«Пастанову ў тэрмінах правядзення міжнародных турніраў прымае УЕФА. На гэты момант матч з Грузіяй перанесены на чэрвень, але ў нас пакуль няма дакладнай даты. У апошняй заяве УЕФА сказана, што ўсё залежыць ад таго, як будзе развівацца эпідэміялагічная сітуацыя. Да канчатковай пастановы мы не можам казаць пра планы падрыхтоўкі каманды», – сказаў з гэтай нагоды Базанаў.

Уладзімір Базанаў таксама пракаментаваў нараканні на міліцыю, супрацоўнікі якой вылучаюцца строгім аглядам заўзятараў.

«На днях у Доме футболу была ініцыяваная сустрэча прадстаўнікоў МУС са спецыялістамі ў бяспецы і працы з заўзятарамі клубаў найвышэйшай і першай беларускіх ліг. Спадзяемся, што ў сезоне 2020 годзе мы здолеем наладзіць канструктыўны дыялог і дамагчыся прагрэсу ў гэтым кірунку. Важна, каб заўзятары таксама ішлі насустрач і пры магчымасці загадзя прыходзілі на стадыёны», – падсумаваў старшыня Беларускай федэрацыі футболу.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках