28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра «лячэнне» каранавірусу: Сто грамаў да лазні і сто грамаў пасля

94
Лукашэнка пра «лячэнне» каранавірусу: Сто грамаў да лазні і сто грамаў пасля

Дыктатар зноў трызніць?

Лукашэнка на нарадзе пра эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне нагадаў пра сваю параду наведваць лазню падчас эпідэміі каранавірусу і расказаў анекдот пра Уладзіміра Жырыноўскага, паведамляе БелТА.

"Я некалі абмовіўся, што людзям трэба, каб змагацца з рознымі вірусамі, у тым ліку і з гэтым, часцей хадзіць у сухую апарню. Паколькі COVID-19 не любіць высокіх тэмператураў і пры плюс шасцідзесяці, як мяне праінфармавалі спецыялісты, гіне", – адзначыў Лукашэнка.

Дыктатар таксама прывёў у прыклад алкагольныя "захады прафілактыкі": калі не хапае сродкаў дэзінфекцыі, многія людзі могуць мыць рукі гарэлкай. "Гэта значыць, калі з саўны выйсці і памыць не толькі рукі, але і ўсярэдзіну сто грамаў, то я (як чалавек непітушчы не прапагандую гэта) нармальна буду ўспрымаць. Прынамсі, да Дня Перамогі", – сказаў дыктатар.

Прадаўжаючы гэтую тэму, Лукашэнка расказаў показку пра расейскага палітыка Уладзіміра Жырыноўскага, які нядаўна раскрытыкаваў беларускага дыктатара за падобныя рэкамендацыі. «Раскрытыкаваў ён, што гарэлку нельга, якая саўна, Лукашэнка не мае рацыі. Прыходзіць дадому і жонцы кажа: "Налі сто грамаў, буду лячыцца ад каранавірусу". Жонка яму адказвае: "Валодзя, ты ж толькі што Лукашэнку раскрытыкаваў, што гарэлка не дапамагае". – "Гэта я для ўсіх сказаў, а мне налі". Жонка яму зноў кажа: "Валодзя, па-расейску ж пасля лазні сто грамаў п'юць". Жырыноўскі: "Гэта па-расейску. А я па-габрэйску: сто грамаў да лазні і сто грамаў пасля. Налівай!" На анекдот падобна, тым больш, што блізка да нашай тэмы. Прашу прабачэння перад Уладзімірам Вольфавічам, але не мог сабе не дазволіць расказаць гэтую быль», – сказаў на заканчэнне Лукашэнка.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках