28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка свядома заражае каранавірусам мільёны людзей

76
Лукашэнка свядома заражае каранавірусам мільёны людзей

Сотні тысяч могуць памерці.

Адзін з лідараў беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч перад тварам эпідэміі каранавіруса звярнуўся да суграмадзян:

- Суграмадзяне! Вымушаны звярнуцца да вас.

З гэтым зваротам павінен быў выступаць іншы чалавек, які незаконна займае пасаду кіраўніка краіны. Але ён ігнаруе гэтую бяду, якая пастукалася ў нашы дзверы.

Я кажу пра пандэмію каранавіруса. Бяда, сапраўды, бяда. Мы недаацэньвалі яго. Гэта не грып. Гэта страшная рэч. Яго няма чым лячыць. 80 адсоткаў тых, хто захварэў не маюць ніякіх сімптомаў, але пераносяць вірус. 15 адсоткаў здольныя перахварэць. Астатнія 5, калі ім не надаць дапамогі, памруць.

Чаму ўлада і Лукашэнка нічога не робяць? Вялікае пытанне. Лекары кажуць: калі не ўводзіць карантын, то перахварэе большасць насельніцтва Беларусі. Што такое 5 адсоткаў ад іх? Гэта сотні тысяч людзей, якія могуць памерці. Найперш - людзі са слабым імунітэтам і старыя. Я разумею, што для гэтага чалавека старыя - гэта непатрэбны баласт, якому трэба плаціць пенсіі. Але для нас з вамі гэта нашы бацькі, дзядулі і бабулі. Гэта блізкія нам людзі, якіх мы павінны берагчы.

Што чыніць гэтая персона, якая незаконна займае пасаду? Усе вакол нас закрылі межы. Да нас могуць ехаць усё - хворыя, здаровыя. Нас не пускае ўжо ніхто. Праблема будзе расці. Неўзабаве будзе рост захворвання.

Няма карантыну школ і ўніверсітэтаў. Што гэта значыць? Дзеці перанясуць гэты вірус. Але яны могуць заразіць старых. Відавочна, улада рыхтуе каласальную эканомію сродкаў на пенсійным фондзе.

Што можам зрабіць мы? Найперш, заставайцеся людзьмі. Выяўляйце салідарнасць. Развязвайце гэтую праблему разам. Калі вы бацькі - разам з іншымі бацькамі ўсім класам патрабуйце пераводу на дыстанцыйную форму навучання. Калі вам не ўдалося дабіцца салідарнасці, а дома ёсць старыя людзі - проста не пускайце дзяцей у школу.

Хачу звярнуцца да Лукашэнкі. Калі ты не зробіш найбліжэйшыя дні карантыну, калі потым праз гэтага памруць дзясяткі, сотні тысяч людзей, мы будзем залічваць гэта табе ў забойствы. Памятай пра гэта. Ты будзеш за гэта адказваць.

Аб'ядноўвайцеся. Будзьце салідарнымі. І будзьце людзьмі.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках