19 красавiка 2024, Пятніца, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хашчавацкі: У Беларусі каранавірус памножаны на яшчэ адну страшную хваробу - Лукашэнку

70
Юры Хашчавацкі: У Беларусі каранавірус памножаны на яшчэ адну страшную хваробу - Лукашэнку
ЮРЫ ХАШЧАВАЦКІ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Улады хочуць пазбавіцца ад пенсіянераў.

У свеце ўжо больш за 200 тысяч чалавек заразіліся каранавірусам новага тыпу. Урады суседніх з Беларуссю краін робяць беспрэцэдэнтныя захады для абароны сваіх грамадзян ад пандэміі. Спачатку асобныя краіны - Польшча, Літва, Латвія - а затым і ўвесь Еўразвяз закрылі свае межы і ўвялі ў сябе жорсткі карантын. Перацяла мяжу з Беларуссю і «саюзная» Расея.

У гэтых умовах Мінадукацыі Беларусі касуе падоўжаныя канікулы ў школах, а Міністэрства аховы здароўя публікуе незразумелыя паведамленні, з якіх толькі шляхам складаных вылічэнняў атрымліваецца зразумець, што ў краіне каранавірусам заразіўся 51 чалавек. Лукашэнка і зусім прапануе лячыць каранавірус трактарам, гарэлкай і саўнай.

Пракаментаваць такія дзіўныя паводзіны ўладаў падчас небяспечнай эпідэміі сайт Charter97.org папрасіў вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага.

- Ва ўсім свеце ўводзіцца карантын у школах, касуюцца масавыя мерапрыемствы - а ў гэты час у Менску праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы і тысячы жаўнераў шчыльнымі калонамі ўдзельнічаюць у рэпетыцыі параду да 9 траўня. Як вы гэта растлумачыце?

- Усё проста: Лукашэнка незадаволены тым, што распаўсюджванне каранавіруса не ўзгаднілі з ім. Ён не зацвердзіў гэтую пандэмію - і цяпер ён злуецца: маўляў, як гэта так, што без яго ўсё гэта адбываецца? Натуральна, ён павінен вылучыцца сярод усіх астатніх «арыгінальным» мысленнем, сваімі «распрацоўкамі» пра тое, як трэба лячыць людзей. Ён ужо ўнёс прапанову сесці ўсім на трактары, потым парэкамендаваў гарэлку, каб народ, так бы мовіць, паміраў у непрытомнасці.

Шчыра кажучы, каранавірус шмат у чым яму на руку. Па-першае, ён развязвае пытанне «пенсійнай рэформы», бо ад каранавіруса ў асноўным паміраюць паджылыя людзі - такім чынам, гэта вялікая эканомія для пенсійных выплат дзяржавай.

Другое - у Лукашэнкі заўсёды ёсць праблемы з тым, каго прызначыць вінаватым. Якіх бы глупстваў у краіне ён ні нарабіў, вінаваты не ён, а іншыя: дрэнныя міністры, надвор'е, ЦРУ і польская «Салідарнасць» - гэта ўсе тыя, хто стаяць у яго ў чарзе на вінаватых. А тут з'яўляецца яшчэ адзін выдатны віноўнік нашых бед - каранавірус. Запэўніваю вас, цяпер мы доўгі час будзем чуць пра тое, што праз яго і карантыну ва ўсім свеце наша сінявокая Беларусь пацярпела, таму зноў не ўдалося дасягнуць «папіцот», зноў не выкананыя абяцанні наконт паляпшэння нашага жыцця.

Мы ж ужо ў 2020 годзе знаходзімся. Наколькі я разумею, мы дагэтуль павінны былі атрымліваць па тысячы даляраў у сярэднім. Гэтыя абяцанні ён даваў 10 гадоў таму. І хто цяпер вінаваты ў тым, што гэтага ў нас няма? Каранавірус.

Так Лукашэнка існуе ў цяперашнім свеце. Ён ўспрымае рэчаіснасць праз плод сваіх фантазій, галоўная з якіх к тым, што Беларусь - гэта зямля і народ, якія належаць асабіста яму. Зямлю можна прадаць за вялікія грошы Расеі, а з народу можна здзекавацца, як са статка рабоў, штурхаць у цэнтр пандэміі... Яго не трэба абараняць, і наогул: гэта не «народ», а «народзец». Ён у гэта верыць і так жыве.

- Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўчора вызначылася тым, што замест дакладных лічбаў выдала нейкае туманнае паведамленне, дзе нібыта «сапраўдных хворых» было толькі 9. І толькі шляхам складаных калькуляцый можна было зразумець, што напраўду ў краіне заразіўся 51 чалавек. Як далёка, на вашу думку, улады зойдуць у маштабах сваёй хлусні?

- Яны ўжо даўно зайшлі так далёка, як гэта ўвогуле магчыма. Усё жыццё ў гэтай краіне з'яўляецца хлуснёй. Мы жывем не проста ў хлусні, а «хлуснёй жывем». Мяне гэта ніколькі не здзіўляе, а там жа шмат людзей з таго ж Міністэрства аховы здароўя, дзе існуюць, напэўна, прафесіяналы, сур'ёзныя людзі, якія лёгка далучаюцца да гэтай сістэмы ўсеагульнай, татальнай хлусні.

Вы не пачуеце ні слова праўды ад уладаў за ўвесь гэты час. Вы можаце пачуць гэта толькі ад недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, і ім таксама нельга будзе давяраць на 100%, бо ў краіне створана сістэма, якая не дае магчымасці праверыць усялякую інфармацыю.

Уявіце сабе такі экспэрымент. Дапусцім, мы захочам даведацца, колькі людзей сапраўды захварэла - і пойдзем па паліклініках і клініках. Як вы думаеце, ці доўга мы праходзім? Я думаю, што не. Вельмі хутка пад'едзе пару машын, нас павяжуць і мы апынёмся ў аддзяленні, дзе нас будуць доўга апытваць, з якой мэтай мы надумалі зладзіць гэтую правакацыю.

Мяне здзіўляе не столькі Лукашэнка (ён мяне ўжо даўно не здзіўляе, гэта абсалютна складзены тып, абмяркоўваць якога не мае сэнсу), а людзі, якія працуюць на тыя шалёныя і вельмі часта злачынныя ідэі, якія нараджаюцца ў ягонай галаве. Я вар’яцею ад настаўнікаў, якія «лічаць» у выбарчых камісіях і дазваляюць старшыням маляваць зусім фантастычныя лічбы, дазваляюць паклёпнічаць на назіральнікаў і выкідваць іх з участкаў.

Ні адзін Лукашэнка стварае гэтую заганную сістэму. Яе стварылі самі ж людзі, якія ад яе ж і пакутуюць. Вось у чым уся праблема. Каранавірус у нас памножаны на яшчэ адну страшную хваробу пад назвай «Лукашэнка». Вінаватыя ў яе ўзнікненні мы самі.

- На выніковай нарадзе з кабінетам міністраў у поўным складзе дыктатар казаў аб надоях, пяцігодках і іншых лічбах і ні разу не згадаў праблему каранавіруса. Што гэта - звычайнае самадурства або параліч улады, якая ўжо не можа аддзяляць важнае ад другараднага?

- Думаю, ён гэта зрабіў, бо надумаў гэтае каранавірус «скасаваць» - і ўсё. Я заўсёды казаў, у яго мазгі і логіка распушчанага, злога дзіцяці, якое ператварае свае мары ў рэаліі.

Калі ён ездзіць на лыжах па пустым горадзе, то рэалізуе свае мары пра тое, што ў горадзе ўсе зніклі, а ён сабе робіць, што хоча.

І зараз гэта ўсё паўтараецца. Калі дзіцяці страшна, яно заплюшчвае вочы і накрываецца коўдрай, бо там ніякай небяспекі няма. Лукашэнка гэтак жа робіць і пры гэтым яшчэ пераймаць сабе прымушае астатніх.

Праз некаторы час улады «ачухаюцца» і пачнуць хаатычна рабіць нейкія мерапрыемствы - але, як заўсёды, спозняцца. Нас чакае вельмі цяжкая сітуацыя з гэтым каранавірусам. Гэта чэмпіёнства ў хлусні. Калі раней яно часам выклікала проста ўсмешку, то цяпер гэта злачынства ў дачыненні да многіх людзей, якія могуць заразіцца, захварэць і не дажыць да канца эпідэміі.

- Медыцына даволі развітых еўрапейскіх краін не спраўляецца з пандэміяй каранавіруса. Чым можа скончыцца для Беларусі бяздзейнасць уладаў?

- Гэта можа скончыцца вельмі вялікай колькасцю трагедый для простых людзей. З пункту гледжання ўлады, гэта скончыцца вялікай «палёгкай» пенсійнай праблемы. Логіка ўладаў да жаху цынічная: трэба будзе менш пенсій выплачваць.

- Беларусы самі імкнуцца абараніць сябе, не пускаючы дзяцей у школу і дамаўляючыся з працадаўцамі аб выдаленай працы. Ці можна ўважаць Лукашэнку за злачынцу, які ў крытычны момант кінуў краіну на волю лёсу?

- Уважаць яго за злачынцу я пачаў у 1996 годзе, калі ён учыніў пераварот абсалютна нелегітымным спосабам, разагнаў абраны народам Вярхоўны Савет 13-га склікання і пачаў падладжваць Канстытуцыю пад сябе, калі прысвоіў сабе незаконным чынам велізарную колькасць правоў, а затым кожны раз з дапамогай «рэферэндумаў» у 2000-х гадах падаўжаў магчымасць быць ва ўладзе. Для мяне ён злачынец пачынаючы з таго часу. Які асноўны тып дзейнасці злачынцы? Ён учыняе злачынствы. Вось і цяпер яно чыніцца.

Я нагадаю, што і да гэтага Лукашэнка зрабіў велізарную колькасць злачынстваў супраць краіны. Ён перш за ўсё ўсю эканоміку сфакусаваў у бок Расеі, і таму мы сёння можам вельмі крытычна казаць пра суверэнітэт і незалежнасці. Ён гэта ўсё прадаў. За што? За тыя зніжкі на кошт нафты, якія ён распіхаў у сваіх кішэнях і частку аддаў сваім падбрэхічам. Апошніх ён пасяліў у Драздах і зрабіў удзельнікамі злачыннай групы.

Злачынства з нагоды нядбалага стаўлення да пандэміі, якое можа скончыцца для многіх людзей цяжкімі хваробамі і смерцю - усяго толькі чарговае ў шэрагу тых, пра якія ідзе гаворка. А я ж шмат чаго яшчэ не ўспомніў. Таму чакаць не даводзіцца, што ў выпадку пандэміі ён будзе дзейнічаць у інтарэсах людзей, ратаваць і клапаціцца. Гэтага не будзе.

- Як беларусам нейтралізаваць чалавека, які фактычна здрадзіў ім у такі адказны час?

- Усё надзвычай проста. У жніўні або ў ліпені будуць «выбары», значыць, трэба прыйсці, прагаласаваць супраць яго або за іншага кандыдата, які вам спадабаецца. Пасля гэтага вы павінны выйсці на плошчу і вуліцы. Усюды. І ў Гародні, і ў Віцебску, і ў Магілёве, і ў Менску найперш, і ў маленькіх гарадах, і ў вёсках нават. У іх АМАПу не дастаткова на ўсіх. Таму трэба выйсці і абараніць свой выбар. Толькі так - іншага варыянту няма.

- Як вы думаеце, ці можа цяперашняя пандэмія каранавіруса легчы ў сюжэт якога-небудзь фільма? Калі так, то якога?

- Такіх фільмаў ужо было мільёны, толькі ў іх усіх не вельмі добрыя канцоўкі. Хоць у Беларусі гэта быў бы сатырычны фільм, фарсавы, пра нашу «вертыкаль» і калгасную ўладу, якая спалохалася і не ведае, што рабіць. У такім фільме яны будуць перакладваць праблему з адной галавы на іншую. Будзе паказана, як уся гэтая бюракратыя імкнецца данесці адзін на аднаго і падмануць людзей. Гэта можа быць смешна і павучальна.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках