16 красавiка 2024, aўторак, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матч нацыянальнай каманды Беларусі супраць Грузіі за трапленне на Еўра перанесены

1
Матч нацыянальнай каманды Беларусі супраць Грузіі за трапленне на Еўра перанесены

Першапачаткова гульня павінна была адбыцца 26 сакавіка ў Тбілісі.

Матч плэй-оф Лігі нацый у футболе паміж камандай Беларусі і камандай Грузіі перанесены папярэдне на чэрвень 2020 года, паведамляе сайт АБФФ. Прычына - распаўсюд каронавіруса. Першапачаткова гульня павінна была адбыцца 26 сакавіка ў Тбілісі.

Нагадаем, раней стала вядома пра перанос Еўра-2020. Намечаныя новыя даты - з 11 чэрвеня да 11 ліпеня 2021 года.

На гэты момант абсалютна ўсе матчы пад эгідай УЕФА з удзелам мужчынскіх і жаночых, а таксама клубных і нацыянальных каманд прыпыненыя да далейшых апавяшчэнняў.

Усе матчы з удзелам нацыянальных каманд, запланаваныя на канец сакавіка, папярэдне перанесены на наступную міжнародную паўзу ў чэрвені.

Такім чынам, матч плэй-оф чэмпіянату Еўропы УЕФА з удзелам нацыянальных каманд Грузіі і Беларусі, прызначаны на 26 сакавіка, папярэдне перанесены на чэрвень, аднак канчатковая пастанова будзе прынятая пасля паўторнай ацэнкі сітуацыі з распаўсюдам новага віду каронавіруса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках