25 красавiка 2024, Чацвер, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіянат Беларусі ў футболе стартуе паводле раскладу

7
Чэмпіянат Беларусі ў футболе стартуе паводле раскладу
ФОТА: АБФФ

АБФФ наважылася не спыняць чэмпіянат праз каранавірус.

АБФФ прыняла пастанову праводзіць матчы беларускага элітнага дывізіёна паводле вызначанага календара і ў стандартным рэжыме, паведамляецца на сайце федэрацыі.

Гэта пастанова прынятая пасля відэаканферэнцыі і кансультацый з удзелам УЕФА, прадстаўнікоў 55 асацыяцый, праўлення Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў, прадстаўнікоў еўрапейскіх ліг і прафсаюза гульцоў FIFPro, прысвечанай распаўсюджванню віруса COVID-19.

Разам з тым беларуская федэрацыя футбола прадаўжае пільна сачыць за эпідэміялагічнай сітуацыяй у Беларусі і за яе межамі і пры неабходнасці ўжыве адпаведныя захады засцярогі.

Вышэйшая ліга стартуе 19 сакавіка. У першым туры БАТЭ згуляе ў гасцях з РЦАР-БДУ, а берсцейскае «Дынама» прыме «Смалявічы».

Салігорскі «Шахцёр» згуляе дома супраць «Тарпеда-БелАЗа», а менскае «Дынама» пазмагаецца з берасцейскім «Рухам».

У іншых матчах згуляюць «Белшына» і «Мінск», «Слуцк» і «Славія», «Іслач» і «Нёман», а таксама «Віцебск» і «Гарадзея».

Берасцейскае «Дынама» згуляе з БАТЭ ў 10-м і 25-м турах, а менскае «Дынама» з барысаўцамі сустрэнецца ў 15-м і 30-м.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках