23 красавiка 2024, aўторак, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Гледзячы на беларускія ўлады, разумееш, што катастрофа ўжо пачалася

56
Леанід Заіка: Гледзячы на беларускія ўлады, разумееш, што катастрофа ўжо пачалася
ЛЕАНІД ЗАІКА
ФОТА: ONLINER.BY

Менск будзе галоўнай крыніцай заражэння.

13 сакавіка расейскі фондавы рынак рэкордна апусціўся з часоў дэфолту 1998 года. Крыху раней, 9 сакавіка, у «чорны панядзелак», праз падзенне сусветных коштаў нафты сышоў у піку расейскі рубель, пацягнуўшы за сабой беларускую валюту.

Аналітыкі прадказваюць сур'ёзныя праблемы для сусветнай эканомікі ў сувязі з панікай, якая ахапіла фінансавыя рынкі праз каранавірус.

Як каранавірус і нафтавая вайна Савудаўскай Арабіі з РФ адаб'юцца на эканоміцы Беларусі? На пытанні Charter97.org адказвае кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія", эканаміст Леанід Заіка.

- Расейскія акцыі спусціліся да ўзроўню дэфолту 1998 года. Як гэта можа адаб'ецца на беларускай эканоміцы?

- Усё нармальна. У прынцыпе, расейцы гэта ўжо прайшлі, таму што яны здуру паверылі, што замежныя інвестыцыі - гэта добра. У 1998 годзе 90% замежных інвестыцыі - гэта быў партфельны капітал. Прыйшлі грошы, даляры, на іх былі набытыя каштоўныя паперы банкаў. А капіталізацыя некаторых суб'ектаў складала ад 20 да 50 разоў, гэта значыць разумны ўладальнік укладваў 20 тысяч даляраў у аднаго са сваіх знаёмых нафтаздабытчыкаў, а потым атрымліваў мільён даляраў праз тры гады. Акцыі прадаў - стаў мільянерам.

Гэта нармальная з'ява, усе ўжо гэта праходзілі...

А беларускім прадпрыемствам наогул усё адно. Яны са сваім дырэктарскім корпусам нагадваюць пасялковы музей. Ім патрэбныя субсідыі, дапамога: забраць у настаўнікаў, аддаць дырэктарам. Практычна, асабліва пасля ўступлення ў ЕАЭС, у нас прадпрыемствы знаходзяцца ў небяспечнай зоне проста тэхналагічна. Калі ў цябе баліць галава, а пры гэтым яшчэ і вуха, то другое ўжо не так і страшна. Беларуская эканоміка трымаецца на энтузіязме тых людзей, якія засталіся ў краіне. Калі б яшчэ ўрад не перашкаджаў і група вышэйшых кіраўнікоў, то, можа, было б і нармальна.

- Шчыльная сувязь беларускай і расейскай фінансавых сістэм яшчэ раз пацвердзілася ў «чорны панядзелак», калі праз падзенне коштаў на нафту валюта РФ знізілася і пацягнула за сабой беларускі рубель. Цяпер да нафтавай вайны савудытаў падключыліся яшчэ тры краіны OPEC. Якімі могуць быць наступствы для беларускай эканомікі?

- Для дурняў будзе добра, бо яны здуру шукалі альтэрнатыву расейскай нафце. Можна падумаць, што яны яе знайшлі. Спачатку будзе даволі такі смешнае пытанне да саміх сабе: «Хлопцы, а чаго вы дзесьці нафту шукалі?». Крыку шмат, а тое, што яны купілі - гэта паўтары-дзве гадзіны працы НПЗ.

Праблемы стасункаў з Крамлём таксама абнуліць. Пуцін прапаноўваў кошты, прыязджаў Ігар Сечын, за 10 даляраў вялі спрэчкі, а нафта па $35 наогул стала. Вы не маглі зразумець тэндэнцыю сусветнага развіцця? Вось яны і спрачаліся. А бензін становіцца танным, у гэтым яны вінаватыя. Таму - думайце. З беларускіх НПЗ ужо можна рабіць музей ці вялікую лабараторыю для студэнтаў-хімікаў. Гэтыя заводы - проста перажытак «халоднай вайны».

Свет будзе змяняцца хутчэй, чым пра гэта думаюць у Крамлі альбо Брусэлі. Цяпер пайшлі важныя і моцныя працэсы.

- Як на эканоміцы нашай краіны можа адбіцца пандэмія каранавіруса?

- Толькі добра. Людзі пачнуць чытаць газеты, глядзець на фізіяноміі міністраў, якія кажуць, што нічога не адбываецца, і пачнуць думаць. Глядзіце, амерыканцы еўрапейцаў да сябе не пускаюць. Суседнія краіны таксама закрыліся. Гэта таксама сігнал сусветнай эканоміцы, што глабалізацыя і сусветныя рынкі - гэта не выключная праўда. Пачнуць думаць. А тое, што грошай будзе менш - нічога страшнага, здаравей будзем.

Улады вельмі дрэнна рэагуюць з нагоды пандэміі. Мне тэлефануюць бацькі і кажуць, што збіраюцца не пускаць сваіх дзяцей у школы.

- Як вы ацэньваеце меры, што робяцца беларускімі ўладамі перад тварам эпідэміі?

- Ніякіх захадаў няма. Кажуць толькі мыць рукі. З такім жа поспехам можна дзе-небудзь павесіць ва ўрадзе выпіскі з «Майдадыра». На сённяшні дзень, нічога не зроблена. Самы адметны захад – гэта, калі я купляў білет на прыпынку, то жанчынка ў шапіку сядзела ў масцы.

Калі я гляджу на большасць твараў беларускіх чыноўнікаў, адразу пачынаю думаць, што ў Беларусі пачала праходзіць антрапалагічная катастрофа. Такія твары былі ў студэнтаў-двоечнікаў на іспытах. Не буду хлусіць, бо я столькі гадоў працаваў у ВНУ. Ніводзін выраз твару не кажа пра тое, што гэта добры студэнт. Як яны там апынуліся - гэта ўжо другі момант. Бачыце, яны ўсе вельмі моцна трымаюцца адзін да аднаго, таму каранавірус можа да ўсіх адразу прычапіцца. Цяжка ім будзе.

- Якія захады ва ўмовах пандэміі прынялі б вы - і для выратавання грамадзян, і для ўтрымання на плаве эканомікі?

- Самая галоўная мера - гэта персаніфікацыя, увядзенне моцнага каранціну, другое - гэта распрацоўка новай стратэгіі бяспекі краіны, а то панабудавалі 15-павярховых будынкаў, сагналі сюды ўвесь няшчасны сялянскі пралетарыят і зрабілі краіну проста біялагічна небяспечнай. Асабліва Менск - ён цяпер будзе галоўнай крыніцай заражэння. Але гэта толькі на перспектыву.

Эканоміка цяпер - гэта не галоўнае. Галоўнае - гэта захаванне людзей і здароўя. І на сённяшні дзень - гэта ўвядзенне карантыну, закрыццё краіны, перавод заняткаў у школах і інстытутах на інтэрнэт-адукацыю.

Я з раніцы размаўляў са сваімі калегамі, і яны пераканаліся, што інтэрнэт працуе як онлайн-адукацыя больш эфектыўна. Усіх нас падштурхоўваюць да новай інтэлектуальнай эканомікі, і збіраць дзяцей у нейкіх вялікіх залах на 300 чалавек - гэта робіцца толькі для дэманстрацыі «высокага інтэлекту» прафесараў. Навучанне павінна быць індывідуалізаваным праз інтэрнэт, праз вэбінары. Змяняецца сама мадэль адукацыі.

Што тычыцца прадпрыемстваў. Тут трэба шчыра сказаць, на сённяшні дзень трэба ўводзіць палегчаныя змены. У нас і так збыт прадукцыі тармозіцца, ВУП падае на 1,9%. Чаго ўпірацца, усё адно будзе падзенне. І не трэба хлусіць, што гэта звязана з вірусам. Ніякага росту эканомікі не будзе.

А пасля пандэміі ёсць два варыянты, як аднавіцца. Першы, вярнуцца да сваёй шалапутнай жонкі, гэта значыць да таго, дзе мы былі раней. А другі - старанна прааналізаваць усе негатыўныя і пазітыўныя наступствы. Паглядзець на рассяленне людзей і дэмаграфічную палітыку. Тут шмат цікавых момантаў, але баюся, што наша палітычная публіка не так утвораная, каб гэтым займацца сур'ёзна. Ідзе цывілізацыйная ломка: ад старога грамадства з прамысловымі прадпрыемствамі мы пераходзім да эканомікі робатаў і інтэлекту. Калі глядзець шырока, мы пачынаем новае развіццё цывілізацыі.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках