23 красавiка 2024, aўторак, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явілася новае графіці з партрэтам Уладзіміра Караткевіча

1
У Менску з'явілася новае графіці з партрэтам Уладзіміра Караткевіча
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ

Новы партрэт беларускага класіка з'явіўся на месцы ранейшага.

На тусовачнай вуліцы Кастрычніцкая на сцяне каля кавярні «Дэпо» было графіці - партрэт Уладзіміра Караткевіча з кацянятамі. Яго абнавілі. Паглядзіце, што атрымалася.

Новы партрэт беларускага класіка з'явіўся на месцы ранейшага. Фота малюнка выклаў у твітэры Павел Станкус. Ён жа сфатаграфаваў, як на тым жа месцы малявалі іншы партрэт Караткевіча пяць гадоў таму, піша tut.by.

ПАГЛЯДЗЕЦЬ ГРАФІЦІ З КЛАСІКАЙ МОЖНА НА ВУЛІЦЫ КАСТРЫЧНІЦКАЯ, 23.
ФОТА: @PASHAPISTON
ФОТА: @PASHAPISTON

- Пяць гадоў прайшло, пара змяняцца, застаючыся з ідэяй аддаць даніну павагі Уладзіміру Сямёнавічу, - распавёў рэстаратар, уладальнік «Дэпо» Улад Луневіч. - Плюс захацелася прыўнесці ў гэты хаос сучаснай Кастрычніцкай трохі хатняй выгоды і любові.

Вось два архіўныя здымкі, якімі натхняліся аўтары работ на тусовачнай вуліцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках