23 красавiка 2024, aўторак, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - Дзень супраціву расейскай акупацыі Крыма

7
Сёння - Дзень супраціву расейскай акупацыі Крыма
Фота: RFE/RL

Шэсць гадоў таму крымскія татары выступілі супраць дзеянняў Расеі.

У гэты дзень у 2014 годзе крымскія татары выйшлі на мітынг у падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, піша «УНІАН».

Сённяшні дзень, 26 лютага, увайшоў у гісторыю Украіны як Дзень крымска-татарскага супраціву расейскай акупацыі.

Роўна 6 гадоў таму, 26 лютага 2014 года, у Сімферопалі адбыўся масавы мітынг крымскіх татараў у падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і супраць правядзення пазачарговай сесіі Вярхоўнай Рады Крыма. Удзел у ім узялі блізу 12 тысяч чалавек.

Супраць гэтага мітынгу выступілі прыхільнікі ўваходжання паўвострава ў склад Расеі, якімі кіраваў паслугач расейскіх акупантаў Сяргей Аксёнаў. У выніку сутыкненняў у той дзень два чалавекі загінулі і некалькі атрымалі раны.

Пасля анэксіі Крыма расейскія сілавікі пачалі пераследваць крымскіх татараў за ўдзел у гэтай акцыі. Гаворка ідзе пра так званую «справу 26 лютага».

Ужо на наступны дзень, 27 лютага, будынак Вярхоўнай Рады і Савета Міністраў Крыма быў захоплены спецпадраздзяленнямі ГРУ РФ. Тады ж парламент Крыма на патрабаванні захопнікаў абвясціў аб правядзенні рэферэндуму аб далучэнні паўвыспы да Расеі.

Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна абвясціла 20 лютага 2014 года пачаткам часовай акупацыі Крыма і Севастопаля Расеяй. Міжнародныя арганізацыі асудзілі дзеянні Расеі. Краіны Захаду ўвялі супраць краіны-акупанта шэраг эканамічных санкцый.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках