19 красавiка 2024, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» ўпершыню ў гісторыі заняло апошняе месца ў КХЛ

14
Менскае «Дынама» ўпершыню ў гісторыі заняло апошняе месца ў КХЛ
ФОТА: «ДЫНАМА-МЕНСК»

Гэта трэці антырэкорд менчукоў у гэтым сезоне.

Менскае «Дынама» за матч да канца рэгулярнага чэмпіянату КХЛ страціла шанцы падняцца з апошняга месца ў табліцы лігі. У «зуброў» пасля 61 гульні 37 балаў, у рыжскага «Дынама» - 41, паведамляе pressball.by.

Менчукі саступілі 48 сустрэч і абнавілі рэкорд КХЛ у колькасці прапушчаных шайбаў у «рэгулярцы» - 229 (папярэдняе сумнае дасягненне ў 56 матчах аформіў «Віцязь» - 225).

Акрамя таго, у гэтым сезоне «Дынама» пацярпела самую буйную паразу за час выступлення ў КХЛ - 1:9 ад «Салавата Юлаева» ў Уфе.

Крэйг Вудкрафт, у сваю чаргу, стаў першым трэнерам, пры якім «зубры» выдалі дзве серыі з 11 паразаў у адным сезоне. 11 паслядоўных пройгрышаў - антырэкорд для клуба ў лізе. У мінулым сезоне «зубры» выдалі серыю з 11 пройгрышаў пры Гордзі Дуаеры, пасля чаго паўночнаамерыканскі спецыяліст быў звольнены з пасады.

Нагадаем, раней менчукі абнавілі антырэкорд КХЛ у прапушчаных шайбах.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках