20 красавiка 2024, Субота, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон пра 13-ю пенсію і гатовы падпісаць пра 14-ю

11
Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон пра 13-ю пенсію і гатовы падпісаць пра 14-ю
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: AGENCJA GAZETA

13-ая пенсія ўведзеная як пастаянная і будзе выплачвацца польскім пенсіянерам кожны год у красавіку.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў Жырардове 25 лютага падпісаў закон аб трынаццатай пенсіі, паведамляе «Радио Польша».

Прэзідэнт Польшчы падкрэсліў, што трынаццатая пенсія будзе выплачвацца сумаю мінімальнай пенсіі за дадзены год - у 2020 годзе гэта 1200 злотых брута (г.зн. з падаткам):

- Эканамічная сітуацыя Польшчы выглядае добра. У сувязі з гэтым пасля маіх кансультацый са спадаром прэм'ер-міністрам была прынятая пастанова аб тым, што 13-ая пенсія будзе ўведзеная як пастаянная і будзе выплачвацца кожны год у красавіку, - сказаў Дуда.

Анджэй Дуда таксама згадаў пра прыняцце ўрадам 25 лютага законапраекта аб «чатырнаццатай» пенсіі, якую мяркуецца выплаціць ў 2021 годзе. Прэзідэнт Польшчы заявіў, што падпіша адпаведны закон.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках