24 красавiка 2024, Серада, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слоніме адкрылі першы ў краіне жорсткі дыскаўнтэр «Грошык»

23
У Слоніме адкрылі першы ў краіне жорсткі дыскаўнтэр «Грошык»

Што там з цэнамі?

Першая крама сеткі жорсткіх дыскаўнтэраў «Грошык» адкрылася 25 лютага ў Слоніме на вуліцы Берасцейскай, 42а. На адкрыццё прыйшлі блізу тысячы чалавек, пакупнікоў тут абслугоўваюць 5 кас. Tut.by распавядае, як гэта было і што ў «Грошыку» з цэнамі.

Слонімскі дыскаўнтэр займае 1600 квадратаў. Тут прадаюць бакалею, напоі, хлеб, мясныя вырабы, малочныя тавары, садавіну і гародніну.

Напрыклад, кіло бананаў і мандарынаў у дзень адкрыцця каштавалі 1,99 рубля. Скумбрыя - 4,49 за кг, астуджаная курыца - 3,79. «Nescafe Gold» - 7,79 рублёў за 190 г, а гарбата «Lipton» - 4,49 за ўпакоўку з 100 пакуначкамі. Сярод бакалеі таксама можна знайсці макароны па 0,79 за 900 г і рыс за 0,95. Літр соку абыдзецца ў 0,99 рублёў.

Што за «Грошык» і адкуль ён узяўся?

Кіруючая кампанія «Грошыка» завецца ТАА «Кландайк рытэйл», гэта даччынае прадпрыемства «Еўрагандаль». У будучыні крамы пад таварным знакам «Грошык» будуць развівацца на базе ўжо існых памяшканняў. Упор у іх будзе рабіцца на максімальна нізкія кошты - ніжэй нават, чым у іх «хіце». А стаўка - на тавары беларускай вытворчасці. Заснавальнікі кампаніі ставяць перад сабой задачу пацясніць расейскія дыскаўнтарныя сеткі, якія сёння маюць вельмі моцныя пазіцыі ў рэгіёнах - «Святлафор» і «Даброцэн».

Фармат дыскаўнтара цяпер вельмі папулярны не толькі ў суседніх краінах, але і ў Еўропе. За кошт унутранай эканоміі тавары тут прыкметна таннейшыя, чым у звыклага раздробнага гандлю. Кошты на прадукты - адны з самых нізкіх у краіне.

Гэтага атрымліваецца дасягнуць за кошт мінімізацыі выдаткаў. У першую чаргу мінімізаваныя выдаткі на лагістыку, бо тавар пастаўляецца кратна палетамесцам. Таксама зніжаны працавыдаткі персаналу, бо пакупнікі будуць браць тавар непасрэдна з палет. А за кошт вялікай гандлёвай плошчы аб'екта памяншаюцца і аперацыйныя выдаткі.

На першым этапе раздробны гандаль будзе развівацца ў рэгіёнах: спачатку ў гарадах з насельніцтвам блізу 50 тысяч чалавек, пасля гэтага «Грошык» можа прыйсці ў Менск і абласныя цэнтры.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках