29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская чыгунка выйдзе з праекта на €1,2 млрд у Іране праз санкцыі ЗША

6
Расейская чыгунка выйдзе з праекта на €1,2 млрд у Іране праз санкцыі ЗША

ЗША ўвялі санкцыі 10 студзеня.

«Расейская чыгунка» (РЧ) наважыла выйсці з праекта ў Іране ў электрыфікацыі чыгуначнай лініі коштам €1,2 млрд праз рызыкі патрапіць пад санкцыі ЗША. Пра гэта паведаміла агенцтва «Интерфакс» са спасылкай на праспект да «зялёных» еўрабондаў, якія манаполія размесціць найбліжэйшым часам.

«10 студзеня Злучаныя Штаты пашырылі санкцыі ў дачыненні да асоб, якія ўдзельнічаюць у буйных угодах, звязаных з будаўніцтвам, здабычай карысных выкапняў, апрацоўчай і тэкстыльнай прамысловасцю ў іранскай эканоміцы. Група робіць крокі для выхаду з праекта», - гаворыцца ў праспекце. Пад гэтыя абмежаванні, уведзеныя ЗША, патрапілі 17 кампаній з металургічнага і горназдабыўнога сектара, а таксама некалькі структур, зарэгістраваных у Кітаі і на Сейшэльскіх астравах.

Яшчэ ў траўні 2018 года генеральны дырэктар кампаніі Алег Белазёраў называў гэты праект РЧ «грамадзянскім, які не трапляе пад санкцыі». Старт праекта электрыфікацыі чыгуначнай лініі Гармсар - Інчэ Бурун працягласцю 495 км і падыходаў да партоў адбыўся ў ліпені 2018 года. Планавалася, што ён на 85% будзе прафінансаваны за кошт сродкаў дзяржаўнага экспартнага крэдыту Расеі і зойме чатыры гады.

Праект павінен быў павялічыць прапускную здольнасць лініі да 10 млн т у год і павысіць максімальную хуткасць цягнікоў на асобных участках да 120 км/г.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках