16 красавiка 2024, aўторак, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прах Змітрака Бядулі рыхтуюць да вяртання ў Беларусь

2
Прах Змітрака Бядулі рыхтуюць да вяртання ў Беларусь
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

Вярнуць астанкі бацькі сыну класіка дапамагае швейцарскі фонд, заснаваны беларусамі.

Узімку 2020-га павінна была прайсці эксгумацыя пахавання Змітрака Бядулі ў Казахстане - горадзе Уральску, - каб перавезці яго прах у Беларусь і перапахаваць на радзіме. Ідэя даўно лунала ў паветры, яшчэ з савецкіх часоў. Сын Бядулі Яфім Плаўнік (сапраўднае імя пісьменніка - Самуіл Плаўнік - Рэд.) казаў, што цяпер - шостая або сёмая спроба гэты працэс ажыццявіць. Ранейшыя заставаліся на ўзроўні размоў. Нагадаем, Змітрок Бядуля памёр у эвакуацыі 3 лістапада 1941-га блізу казахстанскага Уральска, дзе яго і пахавалі, піша kp.by.

Цяпер усе дзеянні па даверанасці ад Яўхіма Плаўніка праводзіць кіраўнік дабрачыннага фонду Марыі Магдалены Радзівіл, сябра Кансультатыўнай рады беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Аляксандр Сапега.

Гэта ён тры гады таму на радзіму вярнуў у нашу краіну з Швейцарыі прах княгіні Магдалены Радзівіл (цяпер ён спачывае ў менскім касцёле Святога Роха). Таксама Сапега змог усталяваць помнік Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі. Паралельна з праектам перапахавання астанкаў Бядулі ён займаецца ўстаноўкай мемарыяльнай дошкі Васілю Быкаву ў Менску і помніка Яну Баршчэўскаму ва ўкраінскім Жытоміры, дзе той скончыў свой век. Сапега казаў, што ўжо атрыманая згода ад уладаў Уральска і вырашаецца пытанне з датай эксгумацыі, перавозам парэшткаў і канкрэтным месцам у Менску.

Эксгумацыя прайшла 24 лютага. Перад ёй Аляксандр Сапега атрымаў усе неабходныя дазволы ад акімата Уральска, а судмедэкперты аглядалі пахаванне. На цырымоніі прысутнічалі Аляксандр Сапега, Часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч, настаяцель мясцовай праваслаўнай царквы - у ёй правялі паніхіду па Бядулі.

- Усё адбылося. Працэс доўжыўся прыкладна 4 гадзіны з улікам афармлення ўсіх дакументаў і апламбіраваннем, - распавёў Аляксандр Сапега. - Таксама падчас паездкі мы знайшлі дакументы, рукапісы - усё, што сям'я перадавала ў савецкі час ва Уральск, у музейную экспазіцыю. Для нас у мясцовым архіве зробяць сканы гэтых папер і здымкаў. Таксама нам адшукалі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, якім быў узнагароджаны ў свой час Бядуля. Яго перадавалі ў Казахстан родныя пісьменніка. Мы ж мелі магчымасць патрымаць узнагароду ў руках. Галоўнае, што цяпер мы ведаем дакладна, што ён захаваўся, у нас ёсць кантакты для далейшай працы адносна гэтага артэфакта.

Заўтра беларусы вылятаюць з прахам класіка на радзіму. Падрабязнасці абяцаюць паведаміць на прэс-канферэнцыі 27 лютага. Там жа пакажуць здымкі з месца эксгумацыі, а таксама, па магчымасці, відэакадры. Дарэчы, месца яе правядзення (Музей гісторыі беларускай літаратуры) - не выпадкова: яго філіял «Беларуская хатка» - той самы дом, дзе да рэвалюцыі жыў Бядуля.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках