23 красавiка 2024, aўторак, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта Пуціну савецкія міфы

5
Навошта Пуціну савецкія міфы
ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ

Cловы пра «адзін народ» - гэта перакананні кіраўніка Крамля.

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю агенцтву ТАСС чарговым разам казаў пра «адзін народ», пра штучны падзел расейцаў і ўкраінцаў, пра «выдумку аўстрыйскага Генеральнага штаба». Гэта значыць, паўтарыў тую канспіралагічную і псеўдагістарычную каламуць, якая даўно ўжо стала евангеллем кожнага «добрапрыстойнага» расейскага шавініста і з абгрунтаваннем якой лёгка азнаёміцца ў кожнай кнігарні Масквы ці Санкт-Пецярбурга. Паліцы даслоўна ўгінаюцца ад такой літаратуры, тэлевізійныя прапагандысты і журналісты не адстаюць ад літаратараў. Аднак у гэтым выпадку ў ролі транслятара псеўдагістарычных міфаў сам прэзідэнт Расеі, - піша Віталь Портнікаў для «Радыё Свабода».

Мы атрымалі выдатную магчымасць пераканацца ў тым, што словы аб «адным народзе» - гэта не проста прапагандысцкая фраза Пуціна, якой ён спрабуе апраўдаць анэксію Крыма ці вайну на Данбасе. Не, гэта - перакананні Пуціна, заснаваныя на ягоных гістарычных «ведах». І гэтыя «веды» з'явіліся зусім не пасля абрання Пуціна прэзідэнтам Расеі.

У 1980-90-х гадах такое ўяўленне пра гісторыю панавала ў партыйных і чэкісцкіх кабінетах расейскай сталіцы. Камуністы і чэкісты сталі яшчэ большымі шавіністамі, чым чыноўнікі Расейскай імперыі. Менавіта таму можна сказаць, што пасля абрання прэзідэнтам Пуцін наважыў, што цяпер можа ўвасобіць у жыццё перакананні сваіх настаўнікаў і калегаў і вярнуцца ў мінулае, аднавіць імперыю. А самае галоўнае - ізноў аб'яднаць у адзінае цэлае «адзін народ».

Таму не варта думаць, што Пуцін дзейнічае спарадычна, рэагуе на палітычныя падзеі ва Украіне ці Беларусі, спрабуе проста дапамагчы прарасейскім палітыкам або перашкодзіць «нацыяналістам». Не, ягоная галоўная мэта відавочная нават з гэтага інтэрв'ю: «адзін народ», адна дзяржава.

І тое, што Пуцін вучыць, як «правільна» рабіць націск у слове «украінец» самога інтэрв'юера - расейскага журналіста ўкраінскага паходжання, - павінна толькі яшчэ раз падкрэсліць, што «ніякіх украінцаў не існуе» і не ім вызначаць, як яны называюцца.

Мы маглі б не звяртаць увагі на прадстаўленне Пуціна пра гісторыю, калі б ахвярамі гэтых уяўленняў не сталі тысячы ўкраінскіх грамадзян, якія загінулі, былі параненыя, апынуліся пад адкрытым небам на акупаваных тэрыторыях, сталі ўцекачамі.

І гэта - яшчэ не канец гісторыі, а толькі пачатак пуцінскіх дамаганняў. Дамаганняў, якія тлумачацца не існай палітыкай, не інтарэсамі расейскіх алігархаў або «Газпрома», а самой гісторыяй.

Калі Пуцін кажа, што надзея на яго дамоўленасці з Уладзімірам Зяленскім памірае апошняй, ён мае на ўвазе не надзею Зяленскага і суайчыннікаў украінскага прэзідэнта на мір, а сваю надзею на паглынанне ўкраінскіх зямель Расеяй.

Яму наўрад ці прыходзіць у галаву, што хтосьці можа меркаваць інакш.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках