19 красавiка 2024, Пятніца, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: паўстанцы, падтрыманыя Турцыяй, захапілі горад у Сірыі

Reuters: паўстанцы, падтрыманыя Турцыяй, захапілі горад у Сірыі

Гэта першы раён, які здолелі адбіць у войскаў дыктатара Асада і РФ.

Сірыйскія паўстанцы, падтрыманыя турэцкімі вайскоўцамі, захапілі горад Найраб на паўночным захадзе Ідліба ў Сірыі, заявілі турэцкія ўлады і прадстаўнікі паўстанцаў у аўторак. Гэта першы раён, які здолелі адбіць у сірыйскіх урадавых сіл пасля пачатку іх наступу ў правінцыі.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

Сілы рэжыму прэзідэнта Сірыі Башара Асада, якіх падтрымліваюць расейскія паветраныя сілы, спрабуюць вярнуць апошні вялікі рэгіён, які ўтрымоўваюць паўстанцы ў Сірыі пасля дзявяці гадоў вайны. Эскалацыя баявых дзеянняў прывяла да перамяшчэння мільёна чалавек за апошнія тыдні.

Турцыя ў адказ накіравала тысячы вайскоўцаў і адзінак тэхнікі ў рэгіён для падтрымкі паўстанцаў-ісламістаў у супрацьстаянні наступу.

«З дапамогай нашых турэцкіх сяброў мы вярнулі кантроль над стратэгічным горадам Найрабам пасля выгнання тэрарыстычных расейскіх апалчэнцаў», - заявіў прэс-сакратар падтрымоўванага Турцыяй Нацыянальнага войска Юсэф Хамуд.

Турэцкі прадстаўнік службы бяспекі заявіў, што турэцкія вайскоўцы падтрымлівалі контрнаступ паўстанцаў артылерыяй, а цяпер горад зачышчаюць.

Ён заявіў, што ў панядзелак, 24 лютага, пад Найрабам не было сутыкненняў паміж турэцкімі і расейскімі сіламі, і ніводзін турэцкі жаўнер не загінуў.

Турэцкі чыноўнік таксама сказаў, што неўзабаве ў Асада адаб'юць і стратэгічны горад Саракіб, дзе галоўная магістраль Сірыі з поўначы на поўдзень, якая злучае Дамаск і Алепа, перасякаецца з дарогай на захад, да Міжземнага мора.

З таго часу, як Турцыя кінула свае сілы на паўночны захад Сірыі, каб спыніць наступ РФ і сірыйскага ўрада, 17 турэцкіх вайскоўцаў загінулі. Медыі пісалі, што гэта адбылося, зрэзты, у выніку авіяўдараў Масквы, аднак Мінабароны Турцыі гэта не пацвярджае.

Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган заявіў, што яшчэ няма поўнай згоды аб правядзенні 5 сакавіка саміту з Расеяй, Францыяй і Нямеччынай аб канфлікце ў Ідлібе, але ён можа сустрэцца з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у гэты дзень.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках