28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крамлёўская прапаганда ірване з жудаснай сілай»

64
«Крамлёўская прапаганда ірване з жудаснай сілай»
ФОТА: BELARUSFILM.BY

Што кінакрытык распавёў пра фільм «Купала».

Паказ «Купалы» адклалі ў снежні мінулага года праз Лукашэнку. Як казаў рэжысёр Уладзімір Янкоўскі, Лукашэнка не паспеў ухваліць стужку, таму гледачы былі вымушаныя чакаць, піша svaboda.org.

На сайце кінастудыі «Беларусьфільм» гістарычная драма «Купала» рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага прадэманстраваная як нацыянальны кінапраект. Здымкі кінафільма скончаныя, выхад у пракат чакаецца ўвосень, паведаміла прадстаўніца кінастудыі Алена Астаповіч.

«Спачатку будзе паказ на кінафестывалях, а толькі потым прэм'ера. Гэта ўмовы і правілы фестываляў класа «А». Пакуль падаем заяўкі і не можам сказаць, на якіх фестывалях будзе паказаны «Купала». Каментаваць не будзем, пакуль фестывалі не адбяруць фільм».

«Да публічнага паказу на водгукі накладзенае эмбарга, але магу сказаць, што крамлёўская прапаганда ад паказанага ірване з жудаснай сілай», - напісаў у сваім Facebook кінакрытык Тарас Тарналіцкі. Журналісты папрасілі Тараса ўсё ж расказаць пра «Купалу» падрабязней.

«Няма намеру дагадзіць Расеі, ніхто не згладжвае кутоў»

«Калі паглядзець трэйлер, то ён супярэчлівы, - кажа Тарас. - Там няма намеру дагадзіць Расеі, ніхто не згладжвае кутоў. Няма такога, што вось мы былі пад Расеяй і гэта было добра. Ёсць крытычны погляд на той час, але не сказаць, каб жорсткі. Хутчэй, канстатуецца факт, што вось тады, напрыклад, забаранялі размаўляць на беларускай мове».

Першы водгук (без спойлера) Тарас напісаў у сваім Telegram-канале адразу пасля прагляду. Пазней выдаліў і спаслаўся на залішнюю ўсхваляванасць «Беларусьфільма». Тарналіцкі думае, што нервавацца іх прымусіла працэдура адабрэння стужкі Лукашэнкам.

«Купала» - гэта праект, зроблены на мяжы самаахвярнасці

«Калі ўзгадаць іншыя фільмы, на якія быў дзяржаўны заказ, - і «Мы, браты», і «Сляды на вадзе», - то згоду на іх паказ давалі чыноўнікі, - кажа Тарас. - І ўсе пра гэта ведаюць не першы год. Але «Беларусьфільм» чамусьці гуляе ў гульню, быццам ніхто пра гэта не ведае. А гэта толькі дзяржаўныя СМІ пра такое не пішуць».

Рэжысёр «Купалы» Уладзімір Янкоўскі хоць і пражыў усё жыццё ў Менску, шмат працаваў з расейскім рынкам як рэжысёр музычных кліпаў і кіно. Будзе Янкоўскаму цяжка знайсці працу ў Расеі пасля «Купалы»?

«Магчыма, і будзе, але я не магу дакладна адказаць, - кажа Тарас. - Спадар Уладзімір ведаў, на што ідзе. Ёсць людзі, якія адпрацоўваюць грошы, а ёсць людзі, якія прагнуць выніку, якія гараць фільмам. Як ім гарэў Андрэй Кудзіненка, калі здымаў «Масакру» ў 2010 годзе. Так гараць незалежныя рэжысёры. І ў гэтым сэнсе «Купала» - праект, зроблены на мяжы самаахвярнасці здымачнай каманды, рэжысёра».

Тарас кажа, што кіно яму сапраўды спадабалася. Заўсёды можна да нечага прычапіцца, але ў фільме «Купала» ёсць глеба для гістарычнага і культурнага дыялогу і дыскусій.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках