16 красавiка 2024, aўторак, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Круткін выходзіць на волю пасля месяца арышту

1
Алесь Круткін выходзіць на волю пасля месяца арышту
АЛЕСЬ КРУТКІН

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» павінны вызваліць 26 лютага а 15.30 з Віцебскага ІЧУ.

Заўтра выходзіць на волю вядомы выдэаблогер Алесь Круткін. 30 дзён ён правёў у ІЧУ горада Віцебска, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

Нагадаем, 27 студзеня актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Наталлю Спірыдонаву і Алеся Круткіна затрымалі і даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска, дзе абвінавацілі ў расклейванні ўлётак «Калгаснай дыктатуры - баста!». На іх склалі пратаколы паводле артыкула 17.1 КоАП (дробнае хуліганства), каб на наступны дзень іх судзіць. Тады Алесь Круткін быў адпраўлены ў ІЧУ, а Наталлю Спірыдонаву вызвалілі пад падпіску. Але тут жа актывістку павезлі ў іншае, Першамайскае РАУС, дзе на яе быў складзены другі пратакол паводле артыкула 21.14 КоАП (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў). У выніку ўсе адміністрацыйныя справы перакваліфікавалі на арт. 23.34 КоАП (парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах).

Яшчэ адну справу за расклейку ўлётак супраць актывістаў разгледзеў суд Першамайскага раёну Віцебску. Пастанова была абвешчаная 13 лютага, паводле якой актывісту прызначылі дадатковыя 15 дзён арышту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках