19 красавiка 2024, Пятніца, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўзмоцнены санэпідэмнагляд праз каранавірус

30
У Беларусі ўзмоцнены санэпідэмнагляд праз каранавірус

Цяпер пад медыцынскім наглядам знаходзяцца 542 чалавекі.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі з 24 лютага ўзмацніла санітарна-эпідэміялагічны нагляд у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса COVID-19 у Еўрапейскім рэгіёне і іншых краінах свету, паведаміла прэс-служба ведамства, піша racyja.com.

«Арганізаваны ўзмоцнены санітарна-каранцінны кантроль за асобамі, якія прыбываюць з Італіі, і медыцынскае назіранне за імі. Унесены дапаўненні ў «Комплексны план мерапрыемстваў для папярэджання завозу і распаўсюджвання каранавіруса COVID-19», прадугледжаны дадатковыя мерапрыемствы ў дачыненні да грамадзян, якія прыбываюць з закрытых на каранцін краін, - гаворыцца ў паведамленні ведамства. - У тым ліку ўзмоцненыя захады бяспекі, арганізаваны дадатковы пункт санітарна-каранціннага кантролю і забору матэрыялу для правядзення лабараторных даследаванняў у нацыянальным аэрапорце Менск. Міністэрства аховы здароўя Беларусі рэкамендуе сваім грамадзянам па магчымасці ўстрымацца ад наведвання тых рэгіёнаў паўночнай часткі Італіі, дзе абвешчаны каранцін».

У рэлізе адзначаецца, што сёння кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Каранік правёў нараду, у якой узялі ўдзел намеснікі міністра спорту і турызму. Чыноўнікі ўдакладнілі графік знаходжання ў Беларусі замежных спартоўцаў, абмеркавалі пытанні перамяшчэння дэлегацый падчас міжнародных спаборніцтваў, распрацавалі план, які прадугледжвае «дадатковыя мерапрыемствы» для спартоўцаў і чальцоў дэлегацый.

На 24 лютага праз санітарны кантроль на дзяржаўнай мяжы Беларусі прайшлі 568 519 чалавек, у тым іх 1 137 чалавек, якія знаходзіліся ў Кітаі на працягу папярэдніх 14 дзён. У 27 чалавек выяўленыя сімптомы рэспіраторнага захворвання, вынікі лабараторнага даследавання адмоўныя.

Усяго з сімптомамі вострай рэспіраторнай інфекцыі выяўлена 82 чалавекі, якія раней знаходзіліся ў Кітаі. Усе яны шпіталізаваны ў інфекцыйныя стацыянары, дзе атрымалі неабходную меддапамогу і прайшлі праз лабараторныя даследаванні. «У шасці выпадках былі ідэнтыфікаваныя вірусы грыпу (вірус грыпу В і вірус грыпу А (H1N1), у адным выпадку - іншыя рэспіраторныя вірусы, у шасці выпадках - мікаплазма, у адным выпадку - мікст-інфекцыя (вірус грыпу А (H1N1) + мікаплазма ). У 68 выпадках - вынікі даследаванняў на вірусы адмоўныя», - адзначылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зараз у краіне пад медыцынскім наглядам знаходзяцца 542 чалавекі. У дачыненні да 712 асоб медыцынскае назіранне закончана.

Нядаўна ў Беларусь прыбылі 325 студэнтаў з КНР, якія навучаюцца ў беларускіх ВНУ. «З іх 141 студэнт зараз знаходзіцца пад медыцынскім наглядам ў САК «Брыганціна» і ў Менскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі «Загор'е», за 184 студэнтамі медыцынскае назіранне закончанае», - паведаміла ведамства.

На 24 лютага ў ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» прыбыло 196 работнікаў з КНР, у індустрыяльны парк «Вялікі камень» - 69. Яны часова ізаляваныя ў асобныя памяшканні і знаходзяцца пад медыцынскім наглядам. «Сімптомы інфекцыйных захворванняў у гэтых асоб адсутнічаюць», - падкрэсліла прэс-служба.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай камісіі аховы здароўя КНР, на 8:00 24 лютага зарэгістравана 77 262 выпадкі захворвання. Абвешчана аб зніжэнні ўзроўню пагрозы захворвання каранавірусам у правінцыях Юньнань і Гуйчжоў з першага (найвышэйшага) узроўню да трэцяга, Гуандун і Шаньсі - з першага да другога. Раней аб зніжэнні ўзроўню небяспекі заявілі медыцынскія ўлады правінцый Ганьсу і Ляанін.

Пацверджаны 2 101 выпадак захворвання ў 28 краінах (Аўстралія, Бэльгія, Вялікабрытанія, В'етнам, Нямеччына, Егіпет, Ізраіль, Індыя, Іран, Гішпанія, Італія, Камбоджа, Канада, Лібія, Малайзія, Непал, ААЭ, Расея, Сінгапур, ЗША, Тайланд, Філіпіны, Фінляндыя, Францыя, Швэцыя, Шры-Ланка, Паўднёвая Карэя, Японія).

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках