29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Нацбанка: Дэвальвацыя рубля прадоўжыцца

46
Экс-кіраўнік Нацбанка: Дэвальвацыя рубля прадоўжыцца

Як моцна падаражэе даляр?

24 лютага беларускі рубель паставіў новы рэкорд абясцэньвання, дасягнуўшы адзнакі 2,2203 за 1 даляр ЗША.

Экс-старшыня Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч пракаментаваў сайту Charter97.org, што цяпер адбываецца з беларускім рублём і якія перспектывы яго могуць чакаць.

– 24 лютага даляр абнавіў абсалютны рэкорд, падаражэўшы да адзнакі 2,2203. З чым Вы гэта звязваеце?

– Я яшчэ не бачу нейкіх вялікіх скокаў. Cутнасць гэтых з'яваў знаходзіцца на паверхні і звязаная з тым, што пагоршыліся стасункі з Расеяй, ёсць праблема з нафтай і з бюджэту выпала шмат сродкаў, звязаных з ёй. Я сказаў бы, што сёння яшчэ няма крытычнага падзення курсу нацыянальнай валюты. 2,22 або 2,23 за даляр гэта яшчэ нічога страшнага.

Аднак няма і сур'ёзных перадумоваў для росту рубля. Акрамя таго, у нас ёсць сур'ёзная праблема – запазычанасць у пазыках.

Існуе попыт на валюту. Калі не будзе новых крэдытных укладанняў, то попыт будзе расці, а курс у нас плавае. Ён вызначаецца попытам і прапановай. Калі прапанова не павялічваецца, а попыт рэзка павялічыцца, і калі крэдытаў не дасць ні Расея, ні МВФ, тады чакаецца падзенне валютнага курса.

– Які дыягназ можна паставіць эканоміцы з такімі сімптомамі?

– Гэта эканамічная стагнацыя, якая доўжыцца ўжо некалькі гадоў. Рост ВУП за мінулы год склаў 1,2 – гэта ўзровень арыфметычнай хібнасці. Тут няма прагрэсу, толькі стагнацыя, якая будзе прадаўжацца. Калі атрымаем нейкія вонкавыя пазыкі – курс не абваліцца. Не атрымаем – будзе горш.

– Ці могуць быць звязаныя ваганні рубля з тым, што Нацбанк друкуе пустую валюту перад так званымі прэзідэнцкімі выбарамі?

– Калі б у нас былі выбары, гэтага варта было чакаць. Але ў нас ёсць Ярмошына. Таму Лукашэнка не пойдзе на гэта. Рэальная магчымасць падзення валютнага курса звязаная толькі з сітуацыяй, калі будзе немагчыма атрымаць вонкавыя пазыкі. Яны ж даюць магчымасць плаціць за пазыкі. А нам трэба будзе выплаціць больш чым тры мільярды сёлета. Калі не атрымаецца з атрыманнем новых знешніх пазык, тады мы ўбачым значнае падзенне валютнага курса.

Кітай мог бы даць крэдыт, але ў іх вялікая праблема з каронавірусам. Цвёрда магу сказаць, што ў нас прадоўжыцца стагнацыя. Гэта значыць, валавы прадукт будзе змяншацца. Думаю, што магчымае нават падзенне да -1 або -2%.

– Які Ваш прагноз пра курс беларускага рубля на гэты год?

– Дэвальвацыя рубля прадоўжыцца. Але тэмпы будуць не такімі вялікімі. Курс будзе на ўзроўні 2,3–2,5 рубля да даляра.

Паўтаруся, што асабліва моцна падкасілі нашу эканоміку нафтавыя спрэчкі сёлета.

Падзенне валавога прадукту толькі за студзень склала 1,9%. Падзенне экспарту азначае пагаршэнне валютнай выручкі.

– Ці варта чакаць таго, што Нацбанк абмяжуе продаж валюты ў крызісным выпадку, як гэта было раней?

– Не думаю. Яшчэ нядаўна ў нас ЗВР складалі $ 6 мільярдаў, сёння яны больш чым $ 9 мільярдаў. У Нацбанка ёсць магчымасць выкарыстоўваць для падтрымкі валютнага курсу гэтыя рэзервы. Мяркую, што сёлета ва ўмовах правядзення прэзідэнцкіх выбараў, на гэта ўлады могуць пайсці. На эмісію не пойдуць, таму што навучаныя горкім досведам галапавальнай інфляцыі і падзення валютнага курса.

Сёння стагнацыя – гэта рэальнасць, падзенне эфектыўнасці эканомікі – гэта рэальнасць, падзенне ўзроўню жыцця – гэта рэальнасць.

– Ці мае сэнс пераводзіць ашчаджэнні ў іншую валюту?

– Эканамісты майго ўзроўню заўсёды раяць трымаць ашчаджэнні ў многіх валютах, таму я магу гэта паўтарыць. Сёння яшчэ ва ўмовах, калі дэпазіты ў далярах і еўрах складаюць толькі 1-2% і прыносяць прыбытак, а дэпазіты, ва ўмовах нізкай інфляцыі, у рублях вядуць да пэўных дадатковым ашчаджэнняў, думаю, што няма неабходнасці кідацца набываць валюту. Трэба сачыць за рынкам і назіраць, як будуць зніжацца рэзервы. Калі яны пачнуць зніжацца – тады, вядома, трэба будзе ўкладчыкам у рублях думаць пра перавод ашчаджэнняў у цвёрдую рэзервовую валюту.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках