17 красавiка 2024, Серада, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане прайшла канферэнцыя беларусазнаўства

У Лондане прайшла канферэнцыя беларусазнаўства

Сёлета канферэнцыя беларусістаў у Лондане адбылася ў пяты раз.

У Лондане завяршылася штогадовая канферэнцыя “Беларусазнаўства ў ХХІ стагоддзі”. Першы дзень у будынку Лонданскага ўніверсітэта, другі — у бібліятэцы імя Францішка Скарыны, паведамляе racyja.com.

Канферэнцыя была падзеленая на блокі ў адпаведнасці з навуковымі дысцыплінамі, прычым другі дзень займала панэль “Літаратуразнаўства”, кажа беларусістка з Гішпаніі Анхела Эспіноса:

– Я прэзентавала даклад на даволі новую тэму не толькі ў беларускай філалогіі, але і ў літаратуразнаўстве ў цэлым – гэта пісьменнікі і літаратары, якія абіраюць іншую мову.

Канферэнцыя — унікальная для навукоўцаў з Захаду і Усходу, якія займаюцца Беларушчынай, магчымасць абмяняцца думкамі і ідэямі, лічыць літаратуразнаўца: – Літаратуразнаўчай секцыяй я вельмі задаволеная.

Канферэнцыя на беларускую тэму ў Лондане на даволі добрым навуковым узроўні. Самыя жывыя дыскусіі адбываліся ў перапынках.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках