24 красавiка 2024, Серада, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужчына знайшоў на заднім двары метэарыт узростам 4,5 мільярда гадоў

9
Мужчына знайшоў на заднім двары метэарыт узростам 4,5 мільярда гадоў

Толькі 3% ад усіх знойдзеных на Зямлі метэарытаў такія.

Навукоўцы прааналізавалі метэарыт, які ўпаў 12 верасня мінулага года ў горадзе Фленсбург, у Нямеччыне. Высветлілася, што асколак, які адзін з жыхароў знайшоў у сябе на заднім двары - аднагодак Сонечнай сістэмы, піша часопіс «Нож».

Навукоўцы высветлілі, што ўзрост каменя складае 4,5 мільярда гадоў і складаецца з вугляродзістага хандрыту. Мяркуецца, што менавіта з яго фармаваліся планетазімалі на раннім этапе развіцця Сонечнай сістэмы.

Толькі 3% ад усіх знойдзеных на Зямлі метэарытаў такія, як гэты. Знайсці яго - вялікі поспех для навукоўцаў, бо камень змяшчае інфармацыю пра матэрыял, які існаваў у Сусвеце вельмі даўно.

Падзенне метэарыта бачылі ў Нямеччыне, Нідэрландах, Бэльгіі і Даніі. Магчыма, дзесьці захаваліся і іншыя аскепкі, якія пакуль яшчэ не былі выяўленыя людзьмі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках