20 красавiка 2024, Субота, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нясвіжы затрымалі праваабаронцу

3
У Нясвіжы затрымалі праваабаронцу
АЛЯКСАНДР ВОЙЦЕШЫК

Яго спынілі за спробу прайсці на сход прафесійнага звязу.

Сябра праваабарончага цэнтру "Вясна" і юрыст прафзвязу РЭП Аляксандр Войцешык на выходных быў затрыманы міліцыяй Нясвіжскага РАУС за спробу прайсці на сход у якасці даверанай асобы былога супрацоўніка агракамбіната "Сноў" пенсіянера Вячаслава Сырыцы. У пачатку года ён быў звольнены кіраўніком агракомбіната, сенатарам Мікалаем Радаманам за тое, што не пагадзіўся перайсці на кантракт, што пагаршала б умовы ягонай працы, піша racyja.com.

На гэтым сходзе развязалі пытанне пазбаўлення Сырыцы звання ганаровага працаўніка агракамбіната і выключэння яго з агракамбіната, кажа сябра праваабарончага цэнтру "Вясна" Сяргей Гоўша:

– Паколькі Сырыца з'яўляецца сябрам незалежнага прафсаюзу, ён хацеў правесці з сабой на гэты сход давераную асобу – юрыста прафзвязу РЭП Аляксандра Войцешыка.

Аляксандр Войцешык абсалютна карэктна даказваў, што мае права прысутнічаць на сходзе і паказваў даверанасць. Але і дружыннікі, і міліцыя сцяной сталі ў дзвярах залы, кажа прысутны пры гэтым Мікалай Чарнавус:

– Дружыннік сказаў, што ён штурхаў яго, хоць цялесных пашкоджанняў няма, маўляў, Войцешык прарываўся ў залю, дзе ідзе паседжанне. На самай справе пасяджэння яшчэ не было.

На месцы быў складзены пратакол за хуліганства. Хоць ёсць відэаздымкі, якія сведчаць, што з боку Войцешыка ўсё было прыстойна. Тым не менш праваабаронцу завезлі ў Нясвіжскі РАУС, дзе яму стала дрэнна. На гэты момант ён знаходзіцца ў Нясвіжскай лякарні. Суд прызначаны на 26 лютага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках