20 красавiка 2024, Субота, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каляндарная зіма сканчаецца фактычна не пачаўшыся

Каляндарная зіма сканчаецца фактычна не пачаўшыся

Павышаны тэмпературны рэжым захоўваецца.

У шматкіламетровай тоўшчы атмасферы па-ранейшаму пераважаюць заходнія вятры, якія з зайздроснай нязменнасцю нясуць углыб кантынента цёплае акіянічнае паветра. Атлантычныя цыклоны, бесперапынным ланцужком ссоўваючыся на ўсход, перакрываюць доступ арктычнага паветра ў паўднёвыя шыроты. Сапраўднай зімы не было і пакуль не прадбачыцца, паведамляе Белгідрамет cа спасылкай на tut.by.

25 лютага ноччу чакаецца пераменная воблачнасць, днём перавага хмарнага надвор'я. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5... +1°С, максімальная днём +2... +8°С.

У сераду чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём па ўсходзе краіны ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам), ноччу слабы галалёд. У дзённы час па заходняй палове краіны ў вобласці павышанага атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца. Чакаюцца доўгія прасвятленні і без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1... +4°С, максімальная днём +3... +9°С.

27 лютага надвор'е ў краіне будуць фармаваць чарговая серыя атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), ноччу слабы галалёд. Вецер заходняй чвэрці сярэдні. Тэмпература паветра ўначы -2... +4°С, днём +1... +8°С.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне кароткачасовыя ападкі – у асноўным мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0... -7°С, максімальная днём -1... + 6°С.

На выходных захаваецца няўстойлівы характар надвор'я. У суботу ападкаў мала, а ў нядзелю зноў у многіх раёнах пройдуць ападкі. І зноў павышаны тэмпературны рэжым.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках