19 красавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канфлікт на прадпрыемстве кіраўніка справамі Лукашэнкі выйшаў на новы ўзровень

10
Канфлікт на прадпрыемстве кіраўніка справамі Лукашэнкі выйшаў на новы ўзровень

Працаўнікі патрабуюць ад Віктара Шэймана разабрацца ў сітуацыі.

30 супрацоўнікаў калектыву ААТ "Гандлёва-лагістычны цэнтр Азярцо-лагістык" звярнуліся да кіраўніка Управы справамі Лукашэнкі Віктара Шэймана з адкрытым лістом. Арганізацыя знаходзіцца ў падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі, піша praca-by.info.

Супрацоўнікі "Азярцо-лагістык" раней ужо звярталіся да кіраўніка Управы справамі пасля таго, як у жніўні 2019 года кіраўнік арганізацыі Сяргей Дабрыян беспадстаўна пазбавіў супрацоўнікаў надбавак за профмайстэрства, характар і спецыфіку працы, за складанасць і напружанасць у працы.

Працаўнікі не ведаюць і не разумеюць, за што здымаюцца даплаты, надбаўкі і прэміі, а за што даюцца. Яны мяркуюць "непрымальнай" сітуацыю, калі асноўная частка заробку складае ўсяго 50%, а астатнія выплаты яны могуць атрымаць толькі аднаасобнай пастановай кіраўніка.

Мала таго, у апошні час "з боку кіраўніцтва пачаліся ў сутнасці дыскрымінацыйныя і дэструкцыйныя дзеянні ў адносінах да працаўнікоў, якія актыўна адстойваюць нашы інтарэсы ў перамоўных працэсах паводле калдамовы. Гаворка ідзе пра Алену Вярбілу і Дар'ю Анішчык: абедзвюм цалкам беспадстаўна і незаконна абвешчаныя вымовы за тое, што яны праз пісьмовы дазвол сваіх непасрэдных кіраўнікоў адпрасіліся з працы на дзве гадзіны раней. Яны таксама пазбаўленыя прэмій, даплатаў i надбавак на цэлых 6 месяцаў".

"Усе гэтыя непрадуманыя дзеянні, што не паддаюцца здароваму сэнсу, дэстабілізуюць працу ў працоўным калектыве і выклікаюць абгрунтаваны недавер да кіраўніцтва арганізацыі", – гаворыцца ў лісце.

Супрацоўнікі ААТ "Азярцо-лагістык" патрабуюць прывесці ўсе палажэнні пра даплаты, надбаўкі ў адпаведнасць з патрабаваннямі працоўнага калектыву, а менавіта: увесці дадатковае пагадненне ў дзейныя кантракты, надбаўкі за профмайстэрства; за характар і спецыфіку працы; за складанасць і напружанасць працы.

Падпісанты патрабуюць вызначыць градацыю памеру прэмій пры частковым невыкананні плану. Але памер асноўнага заробку пры гэтым павінен складаць не цяперашнія 50%, а не менш за 70%.

Аўтары звароту патрабуюць "скасаваць незаконныя загады пра накладанне спагнанняў на Алену Вярбілу і Дар'ю Анішчык", а таксама перазаключыць кантракт з загадчыцай склада Аленай Вярбілай.

"Калі нашы патрабаванні будуць праігнараваныя, мы будзем вымушаныя звярнуцца з адкрытым лістом на імя Лукашэнкі, а таксама ўжыць усе вычарпальныя захады калектыўнага ўздзеяння для абароны сваіх законных інтарэсаў, аж да прыпынення працы", – гаворыцца ў звароце.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках