26 красавiка 2024, Пятніца, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бялкоўскі: Дудзь ідэальна глядзіцца як фігура расейскага Зяленскага

4
Бялкоўскі: Дудзь ідэальна глядзіцца як фігура расейскага Зяленскага
СТАНІСЛАЎ БЯЛКОЎСКІ
ФОТА: РІА «НАВІНЫ»

У вядомага блогера могуць быць палітычныя амбіцыі.

Журналіст Юры Дудзь можа паўплываць на палітыку ў Расеі так сама, як ва Украіне гэта адбылося пасля абрання прэзідэнтам Уладзіміра Зяленскага. Такое меркаванне расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі выказаў 22 лютага ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы".

"Дудзь ідэальна глядзіцца як фігура расейскага Зяленскага. Мы памятаем, што Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі – гэта ўкраінскі актор і шоўмэн, які летась стаў прэзідэнтам, атрымаўшы ў другім туры выбараў 73% галасоў. З тых часоў пайшлі размовы, ці ёсць у Расеі аналаг Зяленскага. Ёсць. Для мяне найбольш прывабны ў гэтай якасці найвядомейшы рэпер Аксімірон (Мірон Фёдараў), але пакуль больш праяваў палітычных амбіцый мы бачым з боку Юрыя Дудзя", – сказаў ён.

Палітолаг мяркуе, што Дудзь, які зняў нядаўна фільм пра СНІД у РФ, "усё больш успрымаецца як выратавальнік расейскага народа практычна нароўні з [прэзідэнтам] Уладзімірам Пуціным".

"Трэба сказаць, што фігура Дудзя пачынае карыстацца падтрымкай з боку самых розных персонаў – самых розных уплывовых і знакамітых персонаў, якія яшчэ ўчора не з'яўляліся ў гэтым кантэксце. Напрыклад, Аляксей Кудрын, старшыня Падліковай палаты, вельмі высока ацэньваў фільм Дудзя пра СНІД і даў масу даручэнняў, звязаных з кантролем і праверкамі таго, які на самай справе стан эпідэміі СНІДу ў Расеі і ці не прыніжаюць органы выканаўчай улады розныя крытычныя лікі. Хутчэй за ўсё, прыніжаюць. Таму калі б Аляксей Кудрын з ягоным досведам і патэнцыялам, у тым ліку фінансавым, падтрымаў Юрыя Дудзя як палітыка, гэты альянс (нават не пабаюся гэтага слова, тандэм) мог бы сфармаваць у нашай палітыцы зусім новую якасць не толькі на думскіх выбарах 2021, але і ўвогуле", – адзначыў Бялкоўскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках