19 красавiка 2024, Пятніца, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі зарабляюць суседзі беларусаў

8
Колькі зарабляюць суседзі беларусаў

Ва Украіне сярэдні заробак вырас на 34%.

Onliner прывёў звесткі пра заробкі ў суседніх з Беларуссю краінах.

Украіна: летась сярэдні заробак вырас на 34%

Украіна ў плане сярэдняга налічанага заробку – самая бедная з нашых суседзяў. Калі зыходзіць з звестак Дзяржаўнай службы статыстыкі нашай паўднёвай суседкі, то вышэй за $ 450 заробкі не падымаліся ні разу за 10 гадоў.

Год2010201120122013201420152016 (ден.)201720182019
Зарплата в белорусских рублях1 217 3131 899 7823 676 0835 061 4186 052 3676 714 997722,7822,8971,41090,9
Среднегодовой курс доллара2979,55001,58337,18881,410 226,915 905,11,98761,93242,03772,0914
Зарплата в долларах408,6379,8440,9569,9591,8422,2363,6425,8476,7521,6

Пасля рэзкага падзення заробкаў у 2014–2015 гадах сярэднія заробкі паступова павялічваюцца. За апошнія пяць гадоў яны выраслі на 127%, пры гэтым у 2019 годзе рост склаў 34%. Адбылося гэта, акрамя ўсяго, і за кошт зніжэння курсу даляра.

Расея: сярэднія заробкі вышэй за $ 900 атрымаліся толькі аднойчы

Паводле звестак Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі, у расейцаў у мінулым дзесяцігоддзі быў адзін год, калі заробкі перавалілі за $ 900 у эквіваленце. У асноўным жа да такога вялікага ліку яны, як правіла, не даставалі. Пераломным годам для РФ стаў 2015-ы, калі курс вырас да 60 рублёў. Заробкі ў той год рэзка аселі – на 34%. Падалі заробкі і ў 2016-м. Пасля за тры гады яны выраслі на 40%.

Год2010201120122013201420152016201720182019
Зарплата в российских рублях20 95223 36926 62929 79232 49534 03036 70939 16743 72447 468
Среднегодовой курс доллара30,3729,3931,1031,9038,4061,0067,0058,4062,7061,90
Зарплата в долларах689,9795,1856,2933,9846,2557,9547,9670,7695,1766,9

Латвія: менш за $ 840 не было ні разу за 10 гадоў

Латвія з насельніцтвам меншым, чым у Менску, за гэтыя гады мела нашмат большыя заробкі. Мяркуючы з падлікаў латвійскіх статыстыкаў, самы маленькі заробак у даляравым эквіваленце быў у 2010 годзе – тады ён складаў $ 842. Яшчэ раз ніжэй за $ 900 сярэднія заробкі «брута» латышоў спускаліся ў 2012-м. За апошнія няпоўныя пяць гадоў заробкі ў Латвіі выраслі на 32%.

Год2010201120122013201420152016201720182019 (январь — сентябрь)
Зарплата в евро63366068571676581885992610041069
Среднегодовой курс евро к доллару1,331,391,281,331,331,111,111,131,181,12
Зарплата в долларах841,9917,4876,8952,31017,5908,0953,51046,41184,71197,3

Польшча: ніжэй за $ 1200 сярэдні не апускаўся тры апошнія гады

Заробкі ў Польшчы доўгі час раслі хутчэй, чым ва ўсіх беларускіх суседзяў. Цэнтральная статыстычная ўправа Рэспублікі Польшча толькі двойчы за 10 гадоў паведамляла пра сярэдні заробак ніжэй за $ 1000 – у 2011 і 2016 гадах. Пасля апошняга такога падзення ён пераваліў за $ 1200 і вось ужо тры гады ніжэй не апускаўся. А ў 2019-м заробкі перавысілі $ 1300 у эквіваленце.

Год2010201120122013201420152016201720182019
Зарплата в злотых3225,03400,03522,03650,13783,53899,84047,24271,54585,05154,4
Среднегодовой курс доллара2,963,423,103,013,513,904,183,483,763,84
Зарплата в долларах1089,5994,21136,11212,71077,91000,0968,21227,41219,41342,3

Літва: самы высокі заробак сярод суседзяў – $ 1444,6

Нечаканым лідарам у заробку сярод нашых суседзяў стала Літва. Калі ў 2015 годзе сярэдні налічаны заробак у Літве складаў $ 806,3 у эквіваленце, то за дзевяць месяцаў мінулага года – $ 1444,6. За няпоўныя тры гады заробкі выраслі на 79%.

Год2010201120122013201420152016201720182019 (январь — сентябрь)
Зарплата в евро600,3613,3629,5661,2691,1726,4784,0848,0932,01289,8
Среднегодовой курс евро к доллару1,331,391,281,331,331,111,111,131,181,12
Зарплата в долларах798,4852,5805,8879,4919,2806,3870,2958,21099,81444,6

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках