24 красавiка 2024, Серада, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іране выбары прайшлі на фоне пратэстаў і рэкордна нізкай з 1979 года яўкі

1
У Іране выбары прайшлі на фоне пратэстаў і рэкордна нізкай з 1979 года яўкі

Нізкая яўка наносіць сур'ёзны ўдар па кіроўнай партыі.

Іранскія выбарнікі ў значнай ступені праігнаравалі заклікі ўрада ўдзельнічаць у выбарах. Усеагульныя выбары, якія адбылася 21 лютага, выявілі найбольшую пасіўнасць выбарнікаў за ўсе гады пасля Ісламскай рэвалюцыі 1979 года і абвяшчэння Ісламскай Рэспублікі Іран, піша svaboda.org са спасылкай на «Радыё фард».

Паводле звестак Міністэрства ўнутраных справаў Ірана, яўка на выбарах стала рэкордна нізкай – 42,57% ад агульнай колькасці зарэгістраваных выбарнікаў. Гэта на 20 адсоткавых пунктаў ніжэй, чым на папярэдніх выбарах 2016 года.

Нізкая яўка наносіць сур'ёзны ўдар па клерыкальнай уладзе. Асабліва прыкметнай была пасіўнасць выбарнікаў у буйных гарадах, уключаючы Тэгеран, дзе на ўчасткі для галасавання прыйшлі ад 20 да 30 адсоткаў грамадзянаў, якія маюць права голасу.

Іранцы 21 лютага галасавалі на парламенцкіх выбарах, на якіх усе кандыдаты былі папярэдне ўхваленыя ісламскімі клірыкамі, а тысячы заявак ад рэфарматараў і памяркоўных сілаў адхіленыя: да выбараў дапусцілі 7148 кандыдатаў, адхілілі блізу 9 тысячаў кандыдатаў, у тым ліку 90 дэпутатаў мінулага склікання – шмат хто быў вядомыя як рэфарматары або памяркоўныя палітыкі.

Выбары праходзілі на фоне пратэстаў і незадаволенасці іранцаў карупцыяй ва ўладзе і пагаршэннем эканамічнага стану, а таксама скандалам са збітым самалётам і амерыканскай палітыкай «максімальнага ціску».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках